Традиционный турслёт «Шатры Маланки» прошёл в Шумилинском районе

Мир увлечений

“Шатры Маланкі”
13-15 чэрвеня ў вёсцы Заобаль праходзіў традыцыйны турзлёт “Шатры Маланкі”, у якім узялі ўдзел амаль 30 чалавек. Сярод удзельнікаў – і сталічныя кандыдаты навук, і мясцовая інтэлігенцыя – настаўнікі Мішневіцкай школы, прадстаўнікі  Масквы,  Санкт-Пецярбурга, Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля.
Тэма навукова-практычнай канферэнцыі, якая праходзіла ў рамках турзлёту, гучала  наступным чынам: “Гіпербарэя. Ці можа быць дасягнуты сярэдзінны (залаты) шлях эвалюцыі?”. Разглядаліся пытанні самааздараўлення, гарманізацыі адносін паміж людзьмі (у першую чаргу – у сям’і), традыцыі продкаў, магчымасці пераадолення ізаляцыі чалавецтва ад высокаразвітых цывілізацый Сусвету.
Удзельнікі турзлёту наведалі сакральную гару Маланка, на якой захаваліся рэшткі разбуранага ў 1959 годзе старажытнага свяцілішча. Мяркуецца, што яно калісьці працавала на сувязь з Космасам, атрымліваючы адтуль энергію.
А. БЫЧКОЎ, арганізатар турзлёту.
Надрукавана ў  №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *