Не вводи вора в соблазн…

Общество Происшествия

Захаваць маёмасць на дачы – агульная задача
З 15 красавіка па 1 кастрычніка на тэрыторыі нашага раёна праходзіць прафілактычная акцыя “Захаванасць маёмасці на дачы – агульная задача”.
Менавіта ў цёплы перыяд пачашчаюцца выпадкі крадзяжоў з дач. Большасць гараджан бывае там толькі ў выхадныя дні, але рэчы пакідаюць на дачах. Вядома, не возяць з сабой у горад і садовы інвентар.
Злодзеі любяць лёгкую здабычу. Нават прасцейшыя меры перасцярогі дапамогуць захаваць вашу маёмасць. Хавайце ключы ад уваходных дзвярэй у надзейным месцы, а не ў паштовай скрыні ці пад дыванком. Лепш паставіць якасныя ўнутраныя замкі і ўстанавіць прыборы ахоўнай сігналізацыі.
Калі вы пацярпелі ад злачынцаў, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю. Тэлефон 4-10-02 працуе кругласутачна.
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *