Загадочный град выпал в деревне Юрово Шумилинского района

Новости

Шарыкі на гародзе
Не здзіўляйцеся, але вось такія шарыкі пасля дажду з градам знайшоў на сваім дачным участку ў в. Юрава жыхар райцэнтра М. В. Малашонак. Шарыкі жэлепадобныя, не ліпкія, не пахнуць і не таяць. Прызнацца, неяк насцярожыліся, калі Мікалай Віктаравіч прынёс такі цуд прыроды да нас у рэдакцыю і засумняваліся: ці можа такое быць?
Аказваецца, можа, адкінуў нашы сумненні інтэрнэт. Мы прачыталі, што падобныя жэлейныя шарыкі, белага і блакітнага колераў, знаходзілі пасля дажджу ў многіх гарадах Англіі. А тут прырода вырашыла здзівіць і беларусаў.  Англічане прыводзяць розныя версіі паходжання такога граду: магчыма, гэта яйкі беспазваночных, прынесеныя на лапах птушак. А можа такі цуд утвараецца, калі маланка моцна б’е ў пясок? Некаторыя вучоныя выказалі меркаванне, што гэта наступствы забруджвання атмасферы ці нехта сыпануў на агарод поліакрылат натрыю – у сухім выглядзе гэта маленькія пацеркі, а ад вады яны разбухаюць. Так ці інакш, але англічане пакуль не высветлілі паходжанне і хімічны састаў такіх шарыкаў.
Не ўдалося гэта і нам. Нам адмовілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, у абласным камітэце па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя, у Віцебскай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю, цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі г. Віцебска.  Галоўны санітарны ўрач раёна С. А. Конышаў патлумачыў, што ў санстанцыі робяць толькі бактэрыялагічны аналіз. Хімічны праводзіцца ў Віцебску і каштуе немалых грошай.  Так пакуль і засталіся жэлейныя шарыкі загадкай прыроды.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



1 комментарий по теме “Загадочный град выпал в деревне Юрово Шумилинского района

  1. Такие шарики продают детям в магазинах, в киндерсюрпризах даже бывают, бросаешь их в стаканчик с водой они разбухают и становятся большими прозрачными и желеобразными. Вот видно хозяину кто то на огород их и подкинул.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *