Торгуйте без штрафов и конфискаций

Происшествия Экономика

Гандлюйце без штрафаў і канфіскацый!
У падатковую інспекцыю і РАУС паступіў  ананімны зварот, пасля якога былі праведзены пазачарговыя тэматычныя аператыўныя праверкі двух грамадзян, якія ў вёсцы Б. ажыццяўлялі рэалізацыю адзення і абутку. Грамадзяне займаліся незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю па месцы пражывання з мэтай атрымання даходу. У іх арыштавана 56 адзінак тавараў  (адзенне, абутак) на суму 2,7 млн. рублёў і 191 адзінка тавараў (вопратка жаночая, дзіцячая, галантарэйныя тавары) на суму 25,8 млн. рублёў адпаведна. Па выніках праверкі эканамічным судом Віцебскай вобласці вынесена рашэнне аб канфіскацыі тавараў, выручкі ад рэалізацыі і накладанні адміністрацыйнага штрафу.
Інспекцыя нагадвае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам рэалізацыя тавараў фізічнымі асобамі ажыццяўляцца толькі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.  Калі ж грамадзянін займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і калі ў гэтым дзеянні няма злачынства, то ў гэтым выпадку на грамадзяніна будзе накладзены штраф у памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў, транспартных сродкаў (незалежна ў чыёй уласнасці яны знаходзяцца), даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.
Так што ведайце: толькі строгае  выкананне дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прадухіліць вашы матэрыяльныя і маральныя страты.
С. ЦІМАШЭНКА, начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *