23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуалии Официально


23 чэрвеня 1944 года над  адзіным уцалелым  у пасёлку Шуміліна будынкам чыгуначнага вакзала ўзняўся чырвоны сцяг вызвалення ад ненавіснага фашызму.
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць са знамянальнай датай –  70-годдзем вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў –  франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх жыхароў раёна!
Уся адвага і мужнасць абаронцаў Айчыны, мірнага насельніцтва былі пакладзены ў імя справядлівасці і перамогі над ненавісным ворагам, за права нашага народа быць вольным.
Вечная памяць тым, хто аддаў свае жыцці ў імя вызвалення чалавецтва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,  у імя мірнага жыцця на зямлі.
Пройдуць гады, але ніколі не забудуцца пераможныя дні вызвалення ад рабства, вызваленне ад смерці цэлай нацыі.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, міру, дабрабыту. Нізкі вам паклон і ўдзячнасць за свабоду і незалежнасць.
Надрукавана ў №47 ад 20.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *