Лето. Дети отдыхают и работают

Актуалии Общество

Лета. Дзеці адпачываюць і працуюць
З 1 мая па 1 верасня з мэтай арганізацыі летняй занятасці дзяцей, прафілактыкі безнагляднасці, дзіцячага траўматызму і правапарушэнняў рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”.
У нашым раёне ў адказе за гэту праграму супрацоўнікі РАУС, РАНС,  аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкам БРСМ і іншыя адказныя структуры. “Мы працуем згодна з зацверджаным планам, – кажа старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. Селязнёва. – З прафілактычнымі гутаркамі выступаем у лагерах дзённага і кругласутачнага прабывання, абследуем месцы адпачынку ў аздараўленчых лагерах. У прыватнасці, нядаўна накіравалі прадпісанне ў аддзел адукацыі, каб каля спальнага корпуса лагера “Пунсовы ветразь”у Лескавічах, прыбралі бярвенні і дошкі ад старога дома”.
Асаблівая ўвага дзецям з групы рызыкі. Зараз на ўліку ў інспекцыі знаходзяцца 33 падлеткі. За кожным з іх замацаваны супрацоўнік РАУС – такім чынам нам лепш пракантраляваць, чым дзеці займаюцца летам, патлумачыла старшы інспектар.
Тыдзень таму, калі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дружба” ў Амбросавічах стартавала першая змена, інструктаж па тэхніцы бяспекі з выхавальнікамі і дзецьмі тут праводзіў намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла. Асаблівую ўвагу Ігар Аляксандравіч звярнуў на шкоднасць наркатычных рэчываў, у прыватнасці, спайсаў, за распаўсюджванне якіх могуць прыцягнуць да адказнасці.
У мерапрыемстве “Клопат” непасрэдны ўдзел прымаюць і работнікі культуры. Дзеці на канікулах часта наведваюць сельскія клубы і бібліятэкі. Таму ва ўстановах культуры летам працуюць гурткі, праводзяцца масавыя мерапрыемствы. “Акрамя гэтага, ва ўстановах культуры вячэрнія мерапрыемствы будуць праводзіцца больш часта, –  кажа намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая. – Яшчэ нашы работнікі плануюць выязджаць у школьныя лагеры з канцэртамі, спектаклямі і рознымі забаўляльнымі праграмамі. Складзены графік і кінасеансаў у дзіцячых лагерах”.
Па праграме “Клопат”, як расказаў першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Хмарын, дапамагалі працаўладкавацца на лета дзецям, якія схільныя да правапарушэнняў.  У ліпені-жніўні ў СШ № 1 і СШ № 2  г.п. Шуміліна  будуць арганізаваны валанцёрскія лагеры, а ў Башнеўскай школе – лагер працы і адпачынку. Дзеці  будуць не толькі адпачываць, але наводзіць парадак на тэрыторыі, на брацкіх могілках.
У дзіцячай спартыўнай школе на лета прапануюць секцыі і гурткі. “А  яшчэ на першую змену наш спартыўна-аздараўленчы лагер прыняў 40 дзяцей, – дадае дырэктар спартшколы Л. Р. Цырулік. – Столькі ж дзяцей адпачне ў нас і ў жніўні”.
У рамках праграмы “Клопат” работнікі РАНС  праводзяць акцыю “Канікулы без дыму і агню”: выступаююць у дзіцячых лагерах, тлумачаць, якую небяспеку тоіць у сабе свавольства з агнём. “Да тагож у нас два школьныя лагеры, за якія мы ў адказе разам з работнікамі аддзела адукацыі – у СШ № 2 г.п. Шуміліна і Обальскай СШ, – расказала спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС Л. А. Лінкевіч. – Нашы работнікі праводзяць віктарыны на супрацьпажарную тэматыку, арганізуюць экскурсіі ў пажарную часць, адпрацоўваюць з дзецьмі на практыцы правілы паводзінаў у надзвычайных сітуацыях”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.



1 комментарий по теме “Лето. Дети отдыхают и работают

  1. Прям все такие молодцы, а в результате как всегда на школу всё повесили.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *