Международная акция наведения порядка на земле прошла в Шумилино

Актуалии Общество Экология

Адпачыў у лесе – прыбяры за сабой
5 чэрвеня, у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя, у раёне прайшла экалагічная акцыя. У прыватнасці, работнікі Шумі-лінскага лясгасу наводзілі парадак ў лясным масіве аграгарадка Светласельскі (на здымку).
А работнікі лясгасу ў гэты дзень прыбіралі лясы, прыдарожныя канавы па ўсім раёне.
Сасоннік у Светласельскім – любімае месца адпачынку шумілінцаў. Летам тут гуляюць дзеці, дарослыя смажаць шашлыкі, а зімой многія любяць пакатацца з горак. Адпачываць любяць усе, а вось прыбіраюць за сабой –  нямногія.
“Экалагічная акцыя прайшла 5 чэрвеня на тэрыторыі трох дзяржаў: Беларусі, Расіі і Казахстана, – кажа начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Г. М. Кісялевіч. – Мэта акцыі: звярнуць увагу грамадства на экалагічныя праблемы і зрабіць нашу зямлю больш чыстай”.
Ларыса КІСЯЛЁВА
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *