Национальные спортивные лотереи дарят миллион ровесникам Освобождения

Новости

Нацыянальныя спартыўныя латарэі – равеснікам вызвалення Беларусі
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзяць дабрачынную акцыю, накіраваную на прыцягненне ўвагі грамадскасці да лёсаносных гістарычных падзей.
4 ліпеня 2014 года ля стэлы “Мінск – горад-герой” яны павіншуюць грамадзян нашай краіны, якія нарадзіліся 3 ліпеня 1944-га. Кожнаму з юбіляраў будзе ўручаны грашовы падарунак – адзін мільён рублёў.
Каб трапіць у колькасць удзель-нікаў, неабходна ў тэрмін да 2 ліпеня прайсці працэдуру рэгістрацыі ў арганізатараў акцыі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 49, пак. 315, раб. тэл. 8(017 )288-20-55, маб. тэл. (8-029)388 20 55 (РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі).
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *