Шумилинские районные новости

Новости

Перадсвяточная падрыхтоўка
Падрыхтоўка да святкавання Дня Незалежнасці ў Шуміліне перайшла ў актыўную стадыю. На раённым штабе, які правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, былі акрэслены канкрэтныя тэрміны гатоўнасці, размеркаваны абавязкі паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, якія задзейнічаны ў падрыхтоўцы. Шумілінцаў і гасцей райцэнтра чакаюць як традыцыйныя святочныя мерапрыемствы, так  і новыя. Усе сельвыканкамы раёна прадставяць у парку “Партызанскую заставу”. Раённы музей і  бібліятэка падрыхтуюць выставы. Работнікі культуры пачалі рэпетыцыі святочнага канцэрта і забаўляльных мерапрыемстваў. Галоўнай падзеяй святочнага дня стане ўрачысты мітынг і вялікае тэатралізаванае шэсце “Вакзал – месца расставанняў, чаканняў і сустрэч”.  Не будзем раскрываць усіх сакрэтаў, але гледачоў чакае шмат новага і цікавага.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
На другім месцы ў рэспубліцы
Падведзены вынікі рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай гульні “Тысяча і адно захапленне”. Каманда “Дзеці сонца” СШ № 1 г.п. Шуміліна заняла другое месца, падзялілася прыемнай навіной з карэспандэнтам  раённай газеты педагог-арганізатар школы  С. У. Емяльянава.
Перамаглі тройчы
У Новалукомлі прайшоў восьмы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці “Вечна жыві і квітней, Беларусь”. У конкурсе бралі ўдзел 14 самадзейных артыстаў з шумілінскага камунгасу, расказала  намеснік дырэктара УП ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Т. У. Лявонава. Шумілінцы прыехалі дадому не з пустымі рукамі, прывезлі дыпломы за перамогу ў трох намінацыях: “Лепшы нумар самадзейнасці патрыятычнага накірунку”, “Лепшы нумар самадзейнасці аб прафсаюзным жыцці” і “Лепшы арыгінальны нумар”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Папрацаваць і грошай падзарабіць
Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, у час летніх канікулаў у вучняў ва ўзросце 14 год і старэй ёсць магчымасць папрацаваць і падзарабіць. Гатовы прапанаваць ім работу ў якасці падсобных рабочых у Шумілінскай ПМК-70 (з чэрвеня па жнівень), у якасці лесаводаў у Шумілінскім лясгасе (у чэрвені) і ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна (ў жніўні). Звяртацца трэба ў аддзел кадраў прадпрыемстваў і арганізацый.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 06.06.2014 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *