Акция ГАИ “Вежливый водитель”

Безопасность Общество

Інспектар дзякаваў ветлівым вадзіцелям
У рамках Сусветнага тыдня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі сумесна з першым  сакратаром райкама ГА БРСМ Ю. С. Галузай правялі акцыю “Ветлівы вадзіцель”.
На гэты раз на аўтадарозе Віцебск-Полацк старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч прыпыняў не парушальнікаў, а вадзіцеляў, якія не парушалі правілы. Інспектар дзякаваў за ветлівыя паводзіны на дарогах. Больш за трыццаць вадзіцеляў атрымалі ў гэты дзень пасведчанні ветлівага вадзіцеля і інфармацыйныя буклеты.
Сярод вадзіцеляў былі жыхары Полацка, Лепеля, Віцебска і Мінска. Нямала трапілася і шумілінскіх ветлівых вадзіцеляў, як, напрыклад, Міхаіл Ніканоравіч Калдуноў (на здымку).
А на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна ў гэты тыдзень былі праведзены “круглыя сталы”, інфармацыйныя гадзіны. У храме Афанасія Брэсцкага прайшло богаслужэнне ў памяць загінуўшых. Айцец Фёдар асвяціў перакрыжаванні вуліц Луначарскага-Юбілейнай, Сіпко-Юбілейнай, Валадарскага-Сіпко, а таксама небяспечныя ўчасткі аўтадарог Віцебск-Полацк і Гарадок-Ула-Камень.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *