До 1 июля можно зарегистрировать оружие

Закон

Аб рэгістрацыі зброі
26 красавіка ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 185 “Аб рэгістрацыі не ўлічанай ва ўстаноўленым парадку грамадзянскай зброі”. Згодна з Указам, калі грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, добраахвотна да 1 ліпеня 2014 года прынясуць у міліцыю  не ўлічаную ва ўстаноўленым парадку грама-дзянскую зброю,  яны маюць права яе зарэгістраваць. Пры гэтым грамадзяне вызваляюцца ад адказнасці за захоўванне і нашэнне зброі.
Нагадаем, што ў адпаведнасці з арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконныя дзеянні ў адносінах  да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 4-25-74, 8(029)382-40-10 або 102.
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і
прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *