С 1 июня Шумилинский район переходит на цифровое телевидение

Актуалии Новости

1 чэрвеня Шуміліна пераходзіць на «лічбу»
3 1 чэрвеня 2014 года Шумілінскі раён пераходзіць на лічбавае тэлевізійнае вяшчанне. Сёлета адключэнне аналагавага вяшчання адбудзецца ў пяці абласных цэнтрах, у тым ліку і ў Віцебску. Лічбавае вяшчанне дазваляе палепшыць якасць тэлесігналу, у некалькі разоў знізіць энергазатраты на трансляцыю тэлепраграм.
З 1 чэрвеня ў эфіры застанецца мінімальны пакет тэлеканалаў аналагавага вяшчання.  Для таго, каб не застацца без тэлебачання, неабходна паклапаціцца пра магчымасць прыёму лічбавага тэлесігналу. У першую чаргу гэта адносіцца да жыхароў прыватнага сектара і шматкватэрных дамоў, якія карыстаюцца індывідуальнымі пакаёвымі ці знешнімі антэнамі.
Для прыёму эфірнага лічбавага тэлебачання неабходна набыць у гандлёвай сетцы лічбавую тэлевізійную прыстаўку, якая падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадзіравання MPEG-4, ці сучасны лічбавы тэлевізар, які падтрымлівае названы стандарт, устанавіць індывідуальную прыёмную антэну дэцымятровага дыяпазону (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй.
Інфармацыю пра пераход на лічбавае вяшчанне можна атрымаць па тэлефоне 172 ці на сайце РУП “БРТПЦ” (www.brtpc.by). Па пытаннях прыёму лічбавага тэлевізійнага вяшчання звяртайцеся па адрасе: г. Віцебск, пр. Будаўнікоў, 3б, тэл. 8(0212)27-22-53.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *