Пад будучыя пенсіі
На 1 лістапада ў Шумілінскім раённым аддзеле Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва стаялі на ўліку 509 плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў. Ад плацельшчыкаў за 10 месяцаў у бюджэт Фонду паступіла звыш 14 млрд. рублёў абавязковых страхавых узносаў, у тым ліку ад ІП – 63,1 млн. руб., што на 10,1% больш мінулагодняга паказчыка.
Працэнт забяспечанасці ўласнымі сродкамі на фінансаванне пенсій па раёне за 10 месяцаў склаў 45,7%.
Пратэрмінаваная запазычанасць па плацяжах у фонд суб’ектаў гаспадарання склала 10,8 млрд. рублёў і вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17,4%.
Амаль уся вышэй указаная пратэрмінаваная запазычанасць — гэта даўгі сельгас-прадпрыемстваў. “Шумілінскі райаграсэрвіс” (41,8%), “Лаўжанскае” (12,7%), “Ульскі” і “Сіроцінскі” (па 7,9%), “Прыазёрны” (7%), “Мішневічы” (6%), “Прыдзвінскі” (4,8%), “Баравінка (4,7%).
За 10 месяцаў года збіраемасць бягучых абавязковых плацяжоў у Фонд склала 88,4% (пры сярэднеабласным паказчыку – 99,1%). Па прадпрыемствах АПК працэнт уплаты склаў 56,7% (пры сярэднеабласным – 92,1%).
Значныя сумы за 10 месяцаў недапералічылі наступныя страхавальнікі: “Шумілінскі райаграсэрвіс” (702,6 млн. руб.), “Сіроцінскі” (224,3 млн. руб.), “Прыазёрны” (200,8 млн. руб.), “Мішневічы” (166,6 млн. руб.), “Баравінка” (130,7 млн. руб.).
З-за нявыплаты бягучых плацяжоў у раёне не выконваецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 92 “Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганізацый” у часці аказання дзяржаўнай падтрымкі сельгаспрадпрыемствам па плацяжах у Фонд. Атрымала дзяржпадтрымку толькі адно прадпрыемства раёна – СФГ “Крыніца” на суму 454 млн. рублёў. З 11 лістапада скарыстаўся дзяржаўнай падтрымкай СВК “Ляжні”, гаспадарцы прадастаўлена растэрміноўка і адтэрміноўка запазычанасці па плацяжах у Фонд на суму 645,5 млн. рублёў.
Што тычыцца астатніх сельгасарганізацый раёна, Віцебскім аблвыканкамам быў зацверджаны ў жніўні графік пагашэння запазычанасці па плацяжах у Фонд. Аднак па стану на 1 лістапада ніводнае сельгаспрадпрыемства не забяспечыла стопрацэнтнае паступленне плацяжоў.
Хочацца нагадаць, што згодна з арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь № 1596-XII “Аб пенсійным забеспячэнні” (са змяненнямі і дапаўненнямі) права на працоўную пенсію па ўзросце прадастаўляецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.