Криминал. Происшествия

Происшествия

Здарэнне
22 мая з ЦРБ паведамілі ў РАУС, што ў бальніцу дастаўлены 13-гадовы хлопчык з апёкамі твару і рук 1-2 ступені. Як патлумачылі супрацоўнікі міліцыі, некалькі хлопцаў знайшлі на вуліцы Луначарскага цёмны парашок невядомага паходжання, які пры запальванні ўспыхнуў…
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Снарад
На полі ля вёскі Гаравыя мясцовыя жыхары знайшлі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра знаходку паведамілі ў РАУС. З  Віцебска была выклікана з група мінёраў. Снарад абясшкоджаны і знішчаны.
Тэлефон
Жыхар Шуміліна паведаміў у РАУС, што ў яго прапаў мабільны тэлефон. Як высветлілася, напярэдадні ў кватэры пацярпелага быў знаёмы, раней судзімы мясцовы жыхар. Тэлефон канфіскаваны і вернуты гаспадару.
Дарожныя знакі
З аўтадарогі Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні прапала восем дарожных знакаў і дзесяць стоек ад іх на агульную суму больш як тры мільёны рублёў. З просьбай знайсці злачынцаў звярнуліся ў РАУС работнікі ДРБУ-204. Узбуджана крымінальная справа.
Батарэі
Пацярпеў жыхар Шуміліна: у ягоную нежылую кватэру праз акно залезлі злодзеі. Яны ўкралі шэсць чыгунных  ацяпляльных батарэй…
На матацыкле
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымалі ў в. Улазавічы непаўналетняга жыхара Крывога Сяла, які ехаў на матацыкле. Як высветлілася, хлопец не меў правоў кіравання, страхоўкі,  пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку і сертыфікату аб праходжанні дзяржтэхагляду, ехаў без моташлема. На юнака складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў, яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь. Матацыкл адбуксіраваны на штрафстаянку РАУС.
Штраф заплаціў двойчы
Грамадзяніна Таджыкістана  на аўтамабілі “Мерседэс-Бэнц-Спрынтар” затрымалі супрацоўнікі  ДАІ на аўтадарозе ў Ашмянскім раёне. Замежны грамадзянін заплаціў амаль 12 мільёнаў рублёў штрафу за тое, што парушыў хуткасны рэжым і  не меў на аўтамабіль  страхавання грамадзянскай адказнасці транспартных сродкаў. Але мужчына не спяшаўся застрахаваць аўто. У гэты ж дзень вечарам яго спынілі супрацоўнікі шумілінскай дзяржаўтаінспекцыі. Грамадзянін Таджыкістана буксіраваў на сваім аўто яшчэ адзін  “Мерседэс”. Прычым, на абодва аўто не было страхоўкі. За кожны аўтамабіль замежны грамадзянін заплаціў штраф па 20 базавых велічынь і 5 базавых велічынь за перавышэнне хуткасці больш як на 30 кіламетраў у гадзіну.
Без правоў
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Обалі мясцовую жыхарку, якая ехала за рулём ВАЗ-21150. Жанчына перапужалася, калі яе папрасілі прад’явіць дакументы, бо ўвогуле не мела правоў кіравання. А пазычыў ёй сваю машыну пракатацца знаёмы, грама-дзянін Расійскай Фэдэрацыі. Жанчына выклікана на адміністрацыйную камісію РАУС. Ёй і мужчыну, які перадаў правы кіравання чалавеку без вадзіцельскіх правоў, пагражае штраф да 20 базавых велічынь кожнаму.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №40 ад 27.05.2014 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *