«Кому сладко и в полыни»

Общество Президент

«Каму салодка і ў палыне»
21 мая прайшло сумеснае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку і наглядальнай камісіі. Пасяджэнне правёў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Уступіўшы ў сілу, новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па пра-філактыцы правапарушэнняў” мяркуе некаторыя альтэрнатыўныя падыходы ў тым ліку і ў справе прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці. З абмеркавання гэтых падыходаў і пачалося пасяджэнне.
Ні для каго не сакрэт, што некаторыя сямейныя дэбашыры ў справе высмоктвання крыві сваіх родных дасягнулі ўжо алімпійскіх поспехаў. Але не для ўсіх такое становішча аказваецца нагодай разарваць адносіны. Таму міліцыя працягвае выязджаць на мальбы жанчын аб дапамозе. Мяркуецца, што ў раёне будуць створаны своеасаблівыя крызісныя пакоі для сямейных дэбашыраў. Ім будуць забяспечаны мінімальныя даброты для жыцця, там яны будуць знаходзіцца пэўны тэрмін і думаць над сваімі паводзінамі, а сям’я тым часам – адпачываць ад скандаліста. Такая мера дазволіць крыху палепшыць клімат у праблемных сем’ях і скараціць паток заяў у міліцыю.
Але гэта пакуль толькі ў планах. А на парадку дня пасяджэння – без перамен: у п’яным выглядзе ў грамадскім месцы… пасварыўся з сынам… вярнуўся з турмы – дайце працу… два інфаркты, але п’ю… страціў дзяцей. “Каму салодка і ў палыне” – міжволі ўспамінаюцца радкі любімага паэта Рыгора Барадуліна, калі стараешся зразумець жыццёвую пазіцыю, якую дэманструюць гэтыя “кліенты”. Ім камфортна менавіта гэтае жыццё і іншага ім не трэба.
Кожныя аўторак і чацвер у касцёле праходзяць пасяджэнні таварыства ананімных алкаголікаў. Там збіраюцца людзі, якія змаглі пабароць зялёнага змея, і тыя, якія толькі рыхтуюцца да барацьбы. Там ніхто не спытае, як цябе завуць, ніхто не будзе ўказваць на твае заганы. Проста, калі на полі бою ты адзін – ты амаль бяссільны. А калі разам з табой цэлая рота – шансы на перамогу істотна ўзрастаюць.
Наталля ЯГОРКІНА.
Надрукавана ў №40 ад 27.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *