Зацвердзілі рэгламент і планы работы
19 мая адбылася другая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Дэпутаты зацвердзілі Рэгламент работы раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, Палажэнні аб пастаянных камісіях раённага Савета і план работы на другі-чацвёрты кварталы 2014 года.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка ў сувязі з паступленнем дадатковых даходаў у раённы бюджэт прапанавала ўнесці змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў №186 ад 24 снежня 2013 года “Аб раённым бюджэце на 2014 год”. Дэпутаты раённага Савета прынялі адпаведнае рашэнне.
Па прапанове в. а. начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. А. Гарэленкавай дэпутаты ўнеслі змяненне ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў №102 ад 25 лістапада 2011 года “Аб устанаўленні межаў сельскіх населеных пунктаў Шу-мілінскага раёна”, удакладнілі межы вёсак Слудашы і Убоіна Обальскага сельсавета і пасёлка Заводскі Каўлякоўскага сельсавета.
У рабоце сесіі брала ўдзел старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў В. М. Захаранка.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.