Валейбол
Нашы землякі Аляксей Аляшкевіч (трэнер Аляксей Паршыкаў) і Пётр Лазука ў камандзе Віцебскай вобласці сталі сярэбранымі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе “Алімпійскія дні моладзі”, якія прайшлі ў Гродне.
Міні-футбол
Завяршылася адкрытае першынство Бешанковіцкага раёна па міні-футболе. ФК “Шуміліна” на спаборніцтвах заняў выніковае другое месца.
Грэка-рымская барацьба
Паспяхова выступілі барцы з нашага раёна на абласной спартакіядзе школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе, якая прайшла ў Віцебску.
У обальскіх барцоў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, чатыры прызавыя месцы. Перамогу ў вагавой катэгорыі 47 кг атрымаў Дзмітрый Кучмароў, другое месца ў Мікіты Барсукова (38 кг), Ягор Ганушчанка (53 кг) і Яўген Грачухін (59 кг) сталі трэцімі.
У шумілінскіх барцоў (трэнер Юрый Сцяпанаў) тры трэція месцы: вызначыліся Ігнат Гудкоў (38 кг), Вадзім Лягчонак (47 кг) і Максім Ільюшчанка (66 кг).
Алесь САКАЛОЎ.