Цифровое телевидение. Есть варианты

Актуалии Новости

Лічбавае тэлебачанне. Ёсць варыянты
Якія б альтэрнатывы ні прапаноўваў абывацелям тэхнічны прагрэс, тэлевізар па-ранейшаму застаецца нашым надзейным сябрам і суразмоўцам. У гэтай сувязі многіх нашых чытачоў хвалюе пытанне пераходу на лічбавае тэлебачанне і ўсё, што з гэтым звязана. Мы шмат пісалі пра гэта і будзем працягваць пісаць. Кансультацыю па праблеме далі спецыялісты Белтэлекама “Гаранта”:  калі вы карыстаецеся кабельным, спадарожнікавым тэлебачаннем ці ў вас падключана ZALA, то вам абсалютна няма нагоды хвалявацца:  мяняць тэлевізары,  падключаць нейкія там прыстаўкі вам не трэба.
Калі вы жывяце ў шматпавярхоўцы ў Шуміліне ці Обалі, то вы можаце:
· падключыць кабельнае тэлебачанне ці ZALA;
· устанавіць спецыяльную прыстаўку, якая каштуе каля 400 тысяч рублёў;
· карыстацца сучасным тэлевізарам, які ўжо гатовы пад-трымліваць лічбавае тэлебаванне;
· працягваць карыстацца старым тэлевізарам і антэнай на даху і і мець магчымасць гля-дзець 2 каналы:  АНТ І БТ-1.
Калі вы вясковец ці жывяце ў горадзе ў асабістым доме, то вы можаце выбіраць з вышэй прыве-дзеных варыянтаў усё, акрамя падключэння кабельнага тэлебачання. Яшчэ, звяртаем вашу ўвагу на тое, што прыстаўка падтрымлівае трансляцыю толькі 8-мі каналаў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *