Вясна “агаліла” многія праблемы
На рабочай нарадзе, якую традыцыйна правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, акцэнт быў зроблены на вырашэнні пытанняў, якія “агаліла” вясна. Гэта перш за ўсё датычыцца ўрочышча Дзюбянка. Шмат гадоў яно спраўна служыла людзям, народ браў зямлю. Але прыйшоў іншы час. Гэта трэба разумець, тым не менш трэці год ніхто не можа там навесці парадак. Звалкі са смеццем, непрыбраныя хмызнякі… Хто будзе адказваць за беспарадкі?
Па душавых кабінах, пакоях адпачынку на фермах. Праблема рашаецца марудна, з рыпам. Тым не менш менавіта ў рашэнні гэтых задач крыецца рэальны клопат пра чалавека працы, пра стварэнне яму камфорту, прыстойных умоў для працы і адпачынку.
Не ўсё гладка ідзе ў самой жывёлагадоўлі. Праўда, асобныя гаспадаркі плюсуюць па рэалізацыі малака, гэта добра, аднак спачываць на лаўрах ніхто не дазволіць. Пастухам трэба неадкладна даручыць падкос рэшткаў травы, іншыя пытанні догляду за пашай.
Вострай прагучала крытыка па рамонце вуліцы Піянерскай райцэнтра, па актывізацыі работы камерцыйных структур на эканоміку раёна, па рамонце кабінетаў неўралагічнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў райбальніцы. Гаварылі аб ходзе будаўніцтва жыллёва-будаўнічага кааператыву № 13 у раёне СШ № 2, аб падкормцы і хімпраполцы пасеваў, іншых надзённых задач.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г