Криминал. Происшествия

Происшествия

Дача ў Добрыне
Пенсіянер з Віцебска паведаміў у РАУС, што ягоны дачны дом у Добрыне абрабавалі. Злодзеі разбілі акно і праніклі ў дом, адкуль укралі кабель антэны, сепаратар і асабістыя рэчы гаспадара. Агульны ўрон, нанесены пацярпеламу, складае 1,3 мільёна рублёў. Праз некалькі дзён міліцыянеры знайшлі злодзея,  ім аказаўся мясцовы жыхар. Частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута гаспадару.
… і ў Обалі
Раённая газета пісала пра кра-дзеж з дачнага дома ў Обалі, які належыць жыхару Наваполацка. Нядаўна супрацоўнікі РАУС устанавілі, што крадзеж здзейсніў мясцовы жыхар. Яго месца знаходжання ўстанаўліваецца.
2,9 праміле
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарозе Віцебск-Полацк жыхара в. Сураўні, які ехаў на аўтамабілі “Міцубісі-Галант” у стане алкагольнага ап’янення. Пры абгоне вадзіцель не ўлічыў бакавы інтэрвал. У выніку “Міцубісі” сутыкнуўся  з аўтамабілем “Шкода-Актавія”, якім кіраваў жыхар Віцебска. Як паказаў алкатэстар,  віноўнік аварыі меў цяжкую ступень алкагольнага ап’янення – 2,9 праміле.
Сутыкнуліся на стаянцы
На аўтамабільнай стаянцы райбальніцы не размінуліся два аўтамабілі. Практычна адначасова жыхар Шуміліна на “Пежо-207” і жыхар Слабады на ВАЗ-21081 пачалі рух заднім ходам, у выніку чаго сутыкнуліся. Транспартныя сродкі пашкоджаны. У ДТЗ вінаваты абодва вадзіцелі, бо ні адзін з іх не ўпэўніўся ў адсутнасці перашкоды для руху заднім ходам. На вадзіцеляў складзена па адміністрацыйнаму пратаколу. На першы раз яны атрымалі мінімальны штраф – па адной базавай велічыні.
На мапедзе
Жыхар а.-г. Башні перадаў права кіравання  ўласным мапедам мясцоваму непаўналетняму жыхару. Хлопец раз’язджаў па вёсках, і толькі ў Язвіне яго прыпынілі супрацоўнікі ДАІ. Непаўналетні быў у стане алкагольнага ап’янення. На яго складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы, якія перададзены ў камісію па справах непаўналетніх. Уладальніку  мапеда за перадачу права кіравання асобе без правоў кіравання пагражае штраф да 10 базавых велічынь.
Абгон
4 мая ў в. Вялікія Ляжні адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Віцебска, які ехаў за рулём аўтамабіля “Лэнд-Ровер-Фрылэндар” абганяў “Фольксваген-Пасат”. Але не звярнуў увагі на тое, што вадзіцель “Фольксвагена” паказаў сігнал павароту. У выніку машыны сутыкнуліся. На жыхара Віцебска складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 10 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на адзін год.
Стаміўся і заснуў
Жыхар Расійскай Федэрацыі, які некалькі гадзін без адпачынку ехаў за рулём асабістага аўтамабіля “Нісан”, вельмі стаміўся, заснуў за рулём і на аўтадарозе Р-20 сутыкнуўся з аўтамабілем “Фольксваген-Гольф”, якім кіраваў жыхар Наваполацка. Машыны пашкоджаны, вадзіцелі не пацярпелі. На расіяніна складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *