Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу!
У гэтыя майскія дні мы ўрачыста адзначаем 69-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ва ўсе часы Дзень Перамогі застаецца ў памяці народа як самае знамянальнае, самае вялікае, самае горкае і самае радаснае свята.
Менавіта вы, дарагія ветэраны, коштам вялікіх намаганняў спынілі ля сцен Масквы варожую ваенную машыну. Вы разграмілі адборныя фашысцкія войскі, выгналі іх з нашай зямлі, вызвалілі народы Еўропы і знішчылі ворага ў яго логаве. Вы аднавілі разбуранае вайной, узнялі эканоміку краіны на яшчэ больш высокі ўзровень.
Гонар і слава вам, дарагія нашы ветэраны. Нізкі паклон за ваш гераізм, мужнасць, стойкасць, самаахвярнасць… За тое, што мы жывём у свабоднай краіне пад мірным небам!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці, даўгалецця, душэўнай цеплыні, клопату.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.