Не пропустите переход телевидения на «цифру»

Актуалии Общество

Шуміліна пераходзіць на лічбавае тэлебачанне
3 1 чэрвеня 2014 года Шумілінскі раён пераходзіць на лічбавае тэлевізійнае вяшчанне. Пераход на “лічбу” ў Беларусі вядзецца з мінулага года. Сёлета адключэнне аналагавага вяшчання адбудзецца ў пяці абласных цэнтрах, у тым ліку і ў Віцебску. Лічбавае вяшчанне дазваляе істотна палепшыць якасць тэлесігнала, у некалькі разоў знізіць энергазатраты на трансляцыю тэлепраграм.
Згодна з графікам паэтапнага адключэння аналагавага тэлевізійнага вяшчання з 1 чэрвеня спыняецца вяшчанне дзяржаўных праграм аналагавага тэлебачання з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі (РТПС) у г. Віцебск. Адключэнне аналагавага вяшчання ў Віцебску закране і прылеглыя раёны: Гарадоцкі, Шумілінскі, Бешанковіцкі, Сенненскі, Лёзненскі, Арэхаўскі сельсавет Аршанскага раёна. Зараз на гэтых тэрыторыях, у залежнасці ад месца палажэння і рэльефу мясцовасці, магчымы ўпэўнены эфірны прыём  у лічбавым фармаце. Лічбавыя перадатчыкі, якія трансліруюць агульнадаступны пакет тэлепраграм – “Беларусь-1”, “Беларусь-2”, “Беларусь-3”, “АНТ”, “СТБ”, “РТР-Беларусь”, “НТБ-Беларусь”, “МІР” – размешчаны: на РПТС у г. Віцебск, АРПТС у н. п. Бычыха Гарадоцкага раёна, АРПТС у г.п. Лёзна (ўсе перадатчыкі працуюць на 43 частотным канале, 650 МГц), РПТС у н. п. Астравенец Ушацкага раёна (40 канал, 626 МГц), РПТС ў н. п. Абухова Аршанскага раёна (25 канал, 506 МГц), АРПТС ў г. Сянно (25 канал, 506 МГц).
З 1 чэрвеня ў эфіры застанецца мінімальны пакет тэлеканалаў аналагавага вяшчання.  Для таго, каб не застацца без тэлебачання, неабходна загадзя паклапаціцца пра магчымасць прыёму лічбавага тэлесігнала. У першую чаргу гэта адносіцца да жыхароў прыватнага сектара і шматкватэрных дамоў, якія карыстаюцца індывідуальнымі пакаёвымі ці знешнімі антэнамі.
Для прыёму эфірнага лічбавага тэлебачання неабходна набыць у гандлёвай сетцы лічбавую тэлевізійную прыстаўку, якая падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадзіравання MPEG-4, ці сучасны лічбавы тэлевізар, які падтрымлівае названы стандарт, устанавіць індывідуальную прыёмную антэну дэцымятровага дыяпазону (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй. Гэта антэны вытворчасці ААТ “Віцязь”, ВПУП “Вертэкс-Брэст” ці тыпу “Дэльта” (Расія). У некаторых мясцінах антэну трэба ставіць на вышыні не менш 10 метраў. Антэну накіраваць на бліжэйшую РПТС. Наладзіць тэлевізар ці прыстаўку ў адпаведнасці з інструкцыяй на частату адпаведнай  РПТС. У вобласці працуе бясплатная даведачная служба 172, спецыялісты якой  дадуць кансультацыю па падключэнні.
Калектыўныя антэны звычайна абсталяваныя для прыёму дэцымятровых хваляў, але для тэлевізараў, якія не падтрымліваюць стандарт DVB-T, трэба набыць тэлевізійную лічбавую прыстаўку.
Інфармацыю пра пераход на лічбавае вяшчанне можна атрымаць па тэлефоне 172 ці на сайце РУП “БРТПЦ” (www.brtpc.by). Па пытаннях прыёму лічбавага тэлевізійнага вяшчання звяртайцеся па адрасе: г. Віцебск, пр. Будаўнікоў, 3б, тэл. 8(0212)27-22-53.
У сувязі з адключэннем аналагавага тэлевізійнага вяшчання з РПТС у г. Віцебск РВЭС прапануе жыхарам Шуміліншчыны стаць абанентамі сеткі эфірнага вяшчання і падключыць пакет тэлеканалаў “Стандарт ТВ”. Пакет уключае 18 тэлеканалаў па цане 34050 рублёў у месяц. Пры наяўнасці праваднога тэлефона можна падключыць паслугу эфірнага тэлевяшчання ZALA.
Падрабязная інфармацыя па тэл. 5-02-30, 5-02-60, ў даведачнай службе 130 ці па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, д. 5, РВЭС.
Падрыхтаваў Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №31 ад 22.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *