Когда вас могут не прописать в собственной квартире

Закон

Аб некаторых пытаннях рэгістрацыі грамадзян
У адпаведнасці  з арт. 272 ГК, арт. 154 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ЖК) уласнік ажыццяўляе свае правы ўладання, карыстання і распараджэння жылым памяшканнем, якое яму належыць, у адпаведнасці з яго прызначэннем.
Ч. 2 п. 2 арт. 272 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што грамадзянін–уласнік жылога памяшкання можа ім карыстацца для асабістага пражывання і пражывання членаў яго сям’і асобна або сумесна з сям’ёй. У адпаведнасці з п. 3 арт. 154 ЖК уласнік можа прадаставіць права ўладання і карыстання жылым памяшканнем, якое яму належыць, членам сям’і:
– мужу (жонцы), бацькам і дзецям;
– родным братам і сёстрам, дзеду, бабе і ўнукам – з пісьмовай згоды ўсіх паўналетніх членаў, былых членаў яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім і маюць долю на права ўласнасці на гэтае жылое памяшканне;
– іншым родзічам, сваякам і непрацаздольным утрыманцам, якія заключылі з ім пісьмовую згоду аб прызнанні членам сям’і, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі, з пісьмовай згоды ўсіх паўналетніх членаў, былых членаў яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім і маюць долю на права ўласнасці на гэтае жылое памяшканне.
Трэба адзначыць, што згодна з п. 62 арт. 1 ЖК членамі сям’і ўласніка, наймальніка, паднаймальніка жылога памяшкання, грамадзяніна, які з’яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў, з’яўляюцца муж (жонка), дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), і бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі). Да членаў сям’і адносяцца таксама родныя браты і сёстры, дзед, баба і ўнукі, якія пражываюць сумесна з уласнікам, наймальнікам, паднаймальнікам жылога памяшкання, грамадзяніна, які з’яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў, і якія вядуць з ім агульную гаспадарку.
Гэта значыць, у ЖК не ўстанаўліваецца неабходнасць сумеснага пражывання ўласніка жылога памяшкання і яго жонкі (мужа), бацькоў, дзяцей для прадастаўлення ім права ўладання і карыстання жылым памяшканнем у якасці членаў сям’і,  у той час як для родных братоў і сясцёр, дзеда, бабы і ўнукаў – неабходна наяўнасць сумеснага пражывання з уласнікам.
Такім чынам, у выпадку, калі родныя брат, сястра, якія з’яўляюцца ўласнікам жылога памяшкання, не пражываюць (не зарэгістраваны) ў жылым памяшканні, пры прыняцці рашэння аб іх рэгістрацыі, будуць улічвацца абмежаванні, прадугледжаныя п. 8 Палажэння аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання (ў жылым памяшканні, калі пасля рэгістрацыі грамадзяніна забяспечанасць агульнай плошчай такога жылога памяшкання стане менш 15 квадратных метраў на аднаго чалавека). У сваю чаргу, калі родныя брат, сястра з’яўляюцца ўласнікамі жылога памяшкання, пражываюць (зарэгістраваны) ў жылым памяшканні, іх рэгістрацыя будзе ажыццяўляецца без уліку абмежаванняў, прадугледжаных п. 8 Палажэння.
А. ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №31 ад 22.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *