Европейская неделя иммунизации началась 22 апреля

Здоровье Общество

Імунізацыя для жыцця” –
пад такім лозунгам у нашай краіне з 22 па 26 красавіка пройдзе Еўрапейскі тыдзень імунізацыі.
Мы ведаем, якія страшныя смяротныя хваробы існавалі раней. Эпідэміі чумы, чорнай воспы ахоплівалі цэлыя гарады, краіны, нават кантыненты. Насельніцтва вымірала поўнасцю, выздараўлівалі адзінкі. Сёння такія захворванні амаль не сустракаюцца. І менавіта прафілактычныя прышчэпкі пазбавілі чалавецтва ад гэтых страшных інфекцый.
Упершыню прышчэпка была зроблена англійскім урачом Э. Джэнерам у канцы XVIII стагоддзя. Тады нічога не было вядома ні пра імунітэт, ні пра тое, як можна зменшыць успрымальнасць чалавека да хваробы.
Такім чынам з поспехам былі ліквідаваны такія смяротныя інфекцыйныя хваробы, як воспа, дыфтэрыя, поліяміэліт.
Ці трэба дзецям рабіць прышчэпкі? Так, абавязкова. У нашай краіне вакцынацыя дзяцей і дарослых ажыццяўляецца ў планавым парадку, з выкананнем схем і тэрмінаў, сукупнасць якіх складае каляндар прафілактычных прышчэпак. Сістэматычнае правядзенне такіх працэдур прыводзіць да абароны дзяцей ад віруснага гепатыту В, туберкулёзу, дыфтэрыі, коклюшу, слупняку, поліяміэліту, адру, краснухі, эпідэмічнага паратыту, а  дарослых – ад дыфтэрыі і слупняку.
Ці магчыма рэакцыя на прышчэпкі і як яна можа выражацца? Так, але яна заўсёды бывае лягчэй за тую інфекцыю, супраць якой робіцца прышчэпка. Найбольш частай рэакцыяй з’яўляецца кароткачасовае павышэнне тэмпературы, мясцовыя рэакцыі накшталт прыпухласці ў месцы прышчэпкі.
Для імунізацыі ў нашай краіне выкарыстоўваюцца высокаэфектыўныя і бяспечныя вакцыны, якія прайшлі кантроль якасці і зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь.
На сённяшні дзень альтэрнатывы прышчэпкам няма. І гэта прызнана ва ўсім свеце.
Л. СУХАНАВА, райпедыятр Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №31 ад 22.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *