У рэспубліканскім суботніку 12 красавіка 2014 года прынялі ўдзел амаль 3,3 млн чалавек*:
у Мінску — 680 тыс. чалавек, Гомельскай вобласці — 510 тыс.,
Брэсцкай — 489 тыс.,
Мінскай — 426 тыс.,
Віцебскай — больш як 404 тыс.,
Магілёўскай — 403 тыс.,
Гродзенскай — больш як 373 тыс. чалавек.
Удзельнікі суботніка працавалі на добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў Вялікай Айчыннай і Першай сусветнай вайны, а таксама па падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Зароблена больш як Br62 млрд:
у Мінску — больш як Br19,7 млрд,
Гомельскай вобласці — Br9,2 млрд,
Брэсцкай — Br7,2 млрд,
Віцебскай — Br7 млрд,
Магілёўскай — Br6,9 млрд,
Мінскай — Br6,5 млрд,
Гродзенскай — больш як Br5,7 млрд.
Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у цэлым па краіне, выкананых падрадных работ склаў Br180 млрд у бягучых цэнах.
Заробленыя сродкі будуць накіраваны на стварэнне цэнтра звышдакладнай дыягностыкі ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.
*Паводле папярэдніх даных.
Крыніца: Прэс-служба Савета Міністраў Беларусі.