А ваш паспорт не просрочен?

Закон

Праверце тэрмін дзеяння свайго пашпарта
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дакументам, які засведчвае асобу грамадзяніна як на тэрыторыі нашай рэспублікі, так і за яе межамі.
Пашпарт мае вызначаны тэрмін дзеяння і абменьваецца кампетэнтнымі органамі ў выпадку заканчэння тэрміну дзеяння, змянення прозвішча, імя, імя па бацьку, у сувязі з непрыгоднасцю выкарыстання.
Дзецям пашпарт выдаецца на пяць гадоў (да дасягнення імі 14-гадовага ўзросту). Пасля дасягнення 13 гадоў пашпарт выдаецца тэрмінам на дзесяць гадоў. Пашпарты належаць абмену  кожныя дзесяць гадоў да дасягнення 64-гадовага ўзросту. Пры дасягненні 64 і 99-гадоў тэрмін дзеяння пашпарта –  да 100 і 125 гадоў.
Для таго, каб абмяняць пашпарт, не абавязкова чакаць заканчэння яго дзеяння, гэта можна зрабіць загадзя. Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае 30 дзён, памер дзяржпошліны – 0,5 базавай велічыні. Калі хочаце атрымаць пашпарт менш чым за 15 дзён, то трэба дадаткова плаціць 0,5 базавай велічыні.
Дакументы па абмену пашпарта падаюцца ў арган рэгістрацыі па месцы жыхарства. Жыхары дзяржаўнага жыллёвага фонду падаюць дакументы ў арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю  жыллёвага фонду, сельскі выканаўчы камітэт, арганізацыю, ва ўласнасці якой знаходзяцца жылыя памяшканні.
У выпадку пражывання без пашпарта або па несапраўдным пашпарце прадугледжаны адміністрацыйная адказнасць па арт. 25.53, ч.3 Кодэкса аб ад-міністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь і штрафныя санкцыі да чатырох базавых велічынь. Аднак жыццё паказвае, што пражыванне па несапраўдным пашпарце з’яўляецца распаўсюджаным правапарушэннем. Толькі за студзень-люты 2014 года па вобласці да адміністрацыйнай адказнасці за такое парушэнне прыцягнута 312 грама-дзян.
У. УШАЛ, вядучы спецыяліст (па рэгістру насельніцтва) групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №29 ад 15.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *