Как готовятся комунальники к зиме

Актуалии Новости

Зіма наступае на пяткі
Зіма наступае на пяткі восені, а заадно і камунальнай службе, і кватэраздымшчыкам.
– Затрымаць цяпло ў дамах – абавязак кожнага сумленнага грамадзяніна, – заклікаюць камунальнікі.
– Абавязак работнікаў камунгасу – забяспечыць нас цяплом, гарачай вадой і іншымі дабротамі, – парыруюць жыхары шматпавярховак.
А калі сур’ёзна – мы ўсе ў адказе за забеспячэнне нармальнага тэмпературнага рэжыму ў жылых і рабочых памяшканнях. У канцы гэтага тыдня  сіноптыкі абяцаюць маразы, а ці ва ўсіх заклеены ў кватэрах вокны, уцеплены дзверы? Між іншым, ад 20 да 30 працэнтаў цяпла захоўваюць менавіта такія мерапрыемствы.
Безумоўна, вельмі важным фактарам для абагрэву кватэр з’яўляецца стан цепласетак. Тут усё залежыць ад работы камунальнай службы. Як расказаў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УП ЖКГ Ю. М. Міцькін, паступова вядзецца замена старых труб на сучасныя прадізаляваныя. “Такія трубы будуць добра служыць без страт цяпла на працягу 50 год, – патлумачыў Юрый Мікалаевіч. – Сёння вядуцца работы на ўчастку ад дома № 2 па Шумілінскай, да дзіцячага садка № 1, уключаючы ваенкамат, міліцыю, дом № 2 па Вакзальнай. Каб сістэма працавала без збояў, перш заказалі праект, які, дарэчы, абышоўся камунгасу ў дзесяць з гакам мільёна, каля 120 мільёнаў рублёў затрачана на сучасныя трубы і камплектуючыя. Прыкладна 30 мільёнаў пацягнулі работы. На жаль, з-за несвоечасовай пастаўкі падрадчыкам труб, завяршаць работы будзем вясной. Але жыльцам праблемнага дома № 2 па Шумілінскай перажываць не трэба, будзе цёпла.”
Як бачым, на рамонт цепласетак аднаго невялікага мікрараёна ўжо затрачана 160 мільёнаў рублёў. Але, як запэўнілі ў камунгасе, паступова ўсе праблемныя цепласеткі плануецца замяніць на сучасныя, якія лепш і без страт падаюць цяпло спажыўцам.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №91 ад 23.11.2010 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *