Запрашаем на прэзентацыю новай кнігі Мікалая Мароза

Актуалии Культура Общество

Запрашаем на прэзентацыю новай кнігі Мікалая Мароза

Так, напэўна, распарадзіўся  лёс, што прэзентацыя новай кнігі Мікалая Мароза “Не маючы літасці” ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі  будзе праводзіцца роўна праз чатыры гады пасля папярэдняй, калі ішло абмеркаванне рамана пісьменніка пра Обальскае падполле “Папялішча – не тлен”. У гэтым аўтар бачыць пэўны знак. Тым больш, што “Папялішчу…” тады пашанцавала на ўхвалу, хаця не абышлося без крытыкі.
Прэзентацыя кнігі земляка “Не маючы літасці” адбудзецца 12 красавіка ў 11.00 у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Шуміліне.  На сустрэчу з пісьменнікам запрашаюцца ўсе жадаючыя, усе, хто любіць творчасць празаіка, каму цікава паслухаць яго, задаць аўтару трох мастацкіх кніг якое-небудзь цікавае і незвычайнае пытанне.
У час прэзентацыі можна будзе набыць новую кнігу М. Мароза з  уласнаручным подпісам аўтара.
Чакаем, прыходзьце!
Калектыў рэдакцыі газеты.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *