Пасадзі сваё дрэва!
З 5 па 12 красавіка ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2014”. Сёлета яна будзе прысвечана 70-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
“Шумілінскі лясгас запрашае ўсіх жыхароў Шуміліншчыны прыняць удзел у акцыі, – заклікае дырэктар прадпрыемства І. Я. Папок. – Не трэба заставацца ў баку, кожны павінен пасадзіць на беларускай зямлі дрэва.”
Надрукавана ў №26 ад 04.04.2014 г.