О сроках выплаты зарплаты

Вопрос-Ответ Закон

АБ ТЭРМІНАХ ВЫПЛАТЫ ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ,АБ ПАРАДКУ СПАГНАННЯ ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ
У адпаведнасці з п. 4 ч. 1 арт. 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны выдаваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем або працоўным дагаворам.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.08.1996 г.  № 344 “Аб своечасовай выплаце заработнай платы, пенсій, стыпендый і дапамог” пры несвоечасовай выплаце заработнай платы ажыццяўляецца індэксацыя. Індэксацыі  падлягае заработная плата ў выпадку затрымкі яе выплаты на адзін каляндарны месяц і больш у адносінах да вызначанага тэрміну ў адпаведнасці з індэксам спажывецкіх цэн, якія публікуюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 77 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры звальненні работніка ўсе выплаты, наймальнік выплачвае ў дзень звальнення. Калі работнік у дзень звальнення не працаваў, то адпаведныя выплаты павінны быць зроблены не пазней за наступны дзень пасля прад’яўлення ім патрабавання аб разліку.
У выпадку нявыплаты па віне наймальніка ў вызначаныя тэрміны належных пры звальненні сум выплат,  работнiк мае права спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень  затрымкі, а ў выпадку нявыплаты часткі сумы – прапарцыянальна нявыплачаным пры разліку грашовым сумам.
Згодна з арт. 51 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны не пазней чым у пяцiдзённы тэрмiн па просьбе работніка, у тым ліку звольненага, выдаць даведку з указаннем спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасады, тэрміну працы  і  памеру заработнай платы, а таксама іншыя дакументы аб працы, прадугледжаныя заканадаўствам.
У выпадку нявыплаты заработнай платы ва ўстаноўлены тэрмін работнік мае права звярнуцца да натарыуса для здзяйснення выканаўчага надпісу аб спагнанні налічанай, але не выплачанай заработнай платы з прадстаўленнем дакумента (які змяшчае звесткі аб месцы працы, суме запазычанасці па налічанай, але не выплачанай заработнай плаце, тэрмінах выплаты), падпісанага кіраўніком арганізацыі і галоўным бухгалтарам, замацаванага пячаткай.  Для разгляду пытання аб выкарыстанні выканаўчага надпісу аб спагнанні налічанай, але не выплачанай заработнай платы – у раённы аддзел прымусовага выканання.
Для разгляду індывідуальнай працоўнай спрэчкі аб спагнанні з наймальніка сярэдняга заробку за кожны дзень затрымкі належных пры звальненні сум выплат у адпаведнасці з арт. 233, 236, 24, 242 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь работнік мае права звярнуцца ў ка-місію па працоўных спрэчках, а калі камісія не створана – у суд у трохмесячны тэрмiн з дня, калі даведаўся аб парушэнні свайго права. Рашэнне камісіі па працоўных спрэчках можа быць абскарджана ў судзе ў дзесяцідзенны тэрмiн з дня ўручэння яго копіі. Калі работнік не з’яўляецца членам прафсаюза, ён  мае права звярнуўся ў Камісію па працоўных спрэчках альбо ў суд. Згодна з ч. 4 арт. 241 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры разглядзе індывідуальных працоўных спрэчак работнікі вызваляюцца ад выплаты судовых выдаткаў.
Г. ГАЛАЙ, намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *