ПЕНСІЯ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЎМОВЫ ПРАЦЫ
Як вядома, у нашай краіне з 1 студзеня 2009 года ў асобнай катэгорыі работнікаў, занятых у асаблівых умовах працы, фарміруецца прафесійны стаж. Яго працягласць вызначаецца перыядам, на працягу якога наймальнік выплачваў за работніка ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва згодна з вызначанымі тарыфамі.
Накопленая сума пен-сійных зберажэнняў можа быць выплачана работніку ў перыяд пасля дасягнення ім агульнавызначанага пенсійнага ўзросту ў выглядзе дадатковай прафесійнай пенсіі. Яе штомесячны памер складае бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае ў месяц, за які выплачваецца пенсія.
Прадугледжана законам і датэрміновая прафесійная пенсія. Яна, як пра-віла, выплачваецца работнікам да дасягнення агульнавызначанага пенсійнага ўзросту, пры выкананні сукупнасці ўмоў: наяўнасці мінімальнага прафесійнага стажу і дасягнення пэўнага ўзросту. Крыніцай выплаты такой пенсіі таксама з’яўляецца накопленая за перыяд выплаты ўзносаў на ППС сума пенсійных зберажэнняў і даход ад іх размяшчэння.
Назначэнне і выплату прафесійных пенсій робіць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы звароту застрахаванай асобы.
З 1 кастрычніка 2013 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 441 работнікам, спецыяльны стаж якіх да 1 студзеня 2009 года адсутнічае альбо складае менш паловы ад вызначанай працягласці стажу работы з асаблівымі ўмовамі працы ці асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці, даецца права выбару спосабу кампенсацыі.
Першы спосаб прадугледжвае працяг накоплівання прафесійнага стажу і фарміраванне права выхаду на прафесійную пенсію (датэрміновую ці дадатковую). У гэтым выпадку наймальнік будзе працягваць рабіць выплату ўзносаў у Фонд да дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту.
Другі спосаб прадугледжвае штомесячную даплату да зарплаты замест права на прафесійную пенсію, якая таксама робіцца да дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту. Пры гэтым памер даплаты не можа быць меншым за суму ўзносаў на пенсійнае страхаванне работніка.
Выбар работніка даплаты афармляецца шляхам падачы работадаўцу пісьмовай заявы.
Т. ПРЭСНЯКОВА,начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.