Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Вы ствараеце камфортныя ўмовы для пражывання людзей. Ваша праца заўсёды навідавоку. І кожны жыхар Шуміліншчыны ацэньвае яе па цяплу ў кватэрах, па чыстых і светлых вуліцах, па даступнасці розных відаў сацыяльна-значных паслуг. Многія з вас сустракаюць гэты дзень на сваіх рабочых месцах, бо ваша праца патрэбна штодзённа.
Ад усяго сэрца жадаем усім вам прафесійных дасягненняў, поспехаў і перамог, дабрабыту і працвітання. Няхай ваша праца будзе паважанай, патрэбнай і годна ацэненай. Няхай праца прыносіць задавальненне і становіцца крыніцай станоўчых эмоцый. Поспехаў вам ва ўсіх справах, здароўя, міру і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №22 ад 21.03.2014 г.