“Аўтазапчасткі” на Сіпко, 88
У Шуміліне па адрасе: вул. Сіпко, 88 адкрыўся новы магазін “Аўтазапчасткі”. Адкрыла краму таварыства з абмежаванай адказнасцю “АўтаБайМотарс”.
Сузаснавальнікамі “АўтаБайМотарса” сталі Дзмітрый Каўгуноў, Уладзімір Масько і Уладзімір Карнілаў. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі старшыня райвыканкама У. П. Куранны, намеснікі старшыні райвыканкама В. В. Доктараў і А. П. Быкаў, іншыя службовыя асобы. Уладзімір Пятровіч падчас адкрыцця новага магазіна адзначыў, што такі магазін неабходны нашаму гораду, а таксама выказаў спадзяванне, што ТАА “АўтаБайМотарс” будзе павялічваць спектр паслуг аўтааматарам.
Праваслаўны святар Фёдар асвяціў новы магазін…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №22 ад 21.03.2014 г.
может работать начальству надо, а не магазины открывать?