Выбираем для отдыха Домик охотника в Шумилинском лесхозе

Новости Экономика

Домік паляўнічага запрашае
На ўскрайку Шумілінскага раёна, у царстве бязмежных лясоў, дзе свежае паветра па-сапраўднаму чыстае і таму карыснае, дзе на працягу сутак не змаўкаюць галасы птушак дзіўнай прыгажосці, дзе магія некранутасці прыроды вабіць і радуе, размясціўся паляўнічы комплекс “Домік паляўнічага”. ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” (заснавальнік і гаспадар комплексу) меў на мэце стварыць такі аб’ект, дзе адначасова можна было б адпачыць і аздаравіцца. Аздараўленню духоўнаму садзейнічае аддаленасць комплексу ад усіх сучасных псіхалагічных раздражняльнікаў; а стасункі з невычэрпнай энергіяй некранутай прыроды падмацуюць фізічнае здароўе.
Комплекс “Домік паляўнічага” – гэта камфартабельны галоўны корпус, які ва ўсім можа сапернічаць з гарадскімі гасцініцамі. Домік здольны размясціць на начлег з усімі зручнасцямі да 11 чалавек. Побач – руская лазенька з пяшчотнай сухой парай, парылка здольна адначасова прыняць да шасці чалавек. Тут жа на агароджанай кругласутачна ахоўваемай тэрыторыі размешчана альтанка і пляцоўка з мангалам. За сто метраў ад доміка паляўнічага раскінулася найпрыгажэйшае возера Ценніца, вада якога, па паданнях старажылаў, валодае гаючай сілай.
Работнікі комплексу “Домік паляўнічага” запрашаюць усіх жадаючых правесці свабодны час з карысцю для здароўя. У нас вы таксама можаце правесці сямейныя ўрачыстасці, карпаратывы, юбілейныя мерапрыемствы. Мы чакаем вас!
Надрукавана ў №22 ад 21.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *