Обращение районного совета ветеранов к избирателям Шумилинского района

Общество

«Зрабіце выбар дастойнага кандыдата»
Зварот раённага савета ветэранаў

Пачуццё прывязанасці да роднай зямлі з’яўляецца ў чалавека яшчэ ў дзяцінстве. З узростам гэтае пачуццё становіцца больш трывалым і свядомым.
70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта знакавая падзея. У нашай краіне ветэран – прыклад стойкасці духу, цвёрдай жыццёвай пазіцыі, прыклад адданасці ў служэнні Радзіме. Аўтарытэт старэйшага пакалення служыць патрыятычнаму выхаванню моладзі, павышэнню яе грамадзянскай сталасці.
Пры падрыхтоўцы да юбілейнай даты ў Шумілінскім раёне праводзіцца шмат мерапрыемстваў, шануецца воінскі і працоўны подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў тылу, вядзецца работа па павышэнні дасведчанасці грамадскасці аб гістарычных падзеях, удзельнікамі якіх былі жыхары нашага раёна.
Дзякуючы заваёвам нашых продкаў, сёння мы жывём у мірнай краіне і маем магчымасць для рэалізацыі сваіх ініцыятыў. У кожнага з нас ёсць магчымасць палепшыць якасць свайго жыцця, увасобіць свае планы і задумы.
Але ў кожнага павінна быць адказнасць за сённяшні дзень і за будучы. І кожны павінен спытаць найперш сябе: “А што я зрабіў, каб палепшыць дабрабыт – свой і сваёй краіны?” Мы павінны зразумець, што ніхто за нас не будзе выхоўваць дзяцей, даглядаць за пажылымі, сеяць, прыбіраць, зарабляць на жыццё.
У цяперашні час ветэраны, жыхары раёна актыўна ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый з”яўляюцца назіральнікамі на выбарчых участках. І мы ўпэўнены, што мясцовыя Саветы заўсёды будуць прадстаўляць людзі аўтарытэтныя, падрыхтаваныя і тэарэтычна, і практычна. Дэпутат павінен разумець тэорыю развіцця сучаснай беларускай дзяржавы, грамадскасці, ведаць псіхалогію людзей, іх традыцыі, умець шукаць новыя падыходы, адчуваць настрой у грамадстве.
Мы спадзяемся, што кожны ветэран, адказны грамадзянін Шуміліншчыны прыйдзе 23 сакавіка на выбарчы ўчастак і зробіць свой выбар за дастойнага кандыдата ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *