Наша история. Шумилинщина в войне 1812 года

Край шумілінскі

Шуміліншчына ў вайне 1812 года

Александр I

Вайна 1812 года
Вайна пачалася 11 (23) чэрвеня, калі “Вялікая армія” Напалеона, у складзе якой былі войскі з двух дзясяткаў еўрапейскіх дзяржаў, перайшла Нёман і пачала рух углыб Расійскай імперыі.  План Напалеона прадугледжваў правядзенне Рускай кампаніі за два гады. У 1812 годзе планавалася спыніцца на лініі Віцебск-Орша-Днепр, перазімаваць і ўжо ў 1813 годзе завяршыць кампанію разгромам і капітуляцыяй Расіі.
Рускія войскі былі падзелены на тры часткі. 1-ая Заходняя армія пад камандаваннем ваеннага міністра генерала М. Б. Барклая-дэ-Толі знаходзілася ў раёне Вільні. 2-я Заходняя армія генерала П. І. Баграціёна стаяла ў Беластоку, 3-я – генерала А. П. Тормасава размяшчалася ў Луцку. Галоўнакамандуючым быў сам імператар Аляксандр I. Напалеон планаваў разбіць рускія арміі паасобку. Галоўныя сілы французаў, якія ўзначальваў Банапарт, былі скіраваны на 1-ую армію. Супраць арміі Баграціёна дзейнічаў маршал Даву, супраць 3-й арміі – аўстрыйскі корпус Шварцэнберга і саксонскі корпус Рэнье.

Наполеон Бонапарт

Першапачатковы план расійскай арміі прадугледжваў аб’яднанне 1-й і 2-й армій у Дрысенскім умацаваным лагеры (ля Верхнядзвінска). Але Даву перарэзаў шляхі адыходу 2-й арміі, і злучэнне рускіх армій у Дрысе стала немагчымым. 2 (14) ліпеня 1-я Заходняя армія пераправіліся праз Заходнюю Дзвіну і адышла да Полацка. Імператара Аляксандра I пераканалі ў неабходнасці ягонага ад’езду ў сталіцу для мабілізацыі краіны. У ноч на 7 (19) ліпеня імператар з’ехаў у Маскву.
Пасля ад’езду імператара галоўнакамандуючым быў прызначаны Барклай-дэ-Толі. 1-я армія адступала на Віцебск, потым на Смаленск.  Армія Баграціёна адступала ад Беластока на Навагрудак, Слуцк, Бабруйск, Магілёў, потым таксама на Смаленск.
Напалеон, захапіўшы Віцебск, планаваў спыніцца там да наступнага года, каб падцягнуць адстаўшыя тылы, стварыць запасы фуражу і харчавання. Падчас двухтыднёвага адпачынку ў Віцебску Напалеона пераканалі ў неабходнасці працягваць наступленне, каб завяршыць кампанію за адзін год. І французская армія выступіла ў дагон за расійскай – на Смаленск.
У Смаленску 1-я і 2-я арміі нарэшце злучыліся. 5-6 (17-18) жніўня адбылася Смаленская бітва. Але рускія працягвалі адступаць, не рашаючыся даць генеральную бітву.  Непапулярнага ў арміі і грамадстве Барклая на пасадзе галоўнакамандуючага замяніў генерал князь М. І. Кутузаў-Галянішчаў. Потым была Барадзінская бітва, адступленне рускай арміі з Масквы, уваход Напалеона ў “першапрастольную”, яго дарэмнае чаканне перамоў аб міры, адступленне французаў з Масквы, бітвы пад Таруціным і Малаяраслаўцам і бясслаўныя ўцёкі рэшткаў “Вялікай арміі” да Бярэзіны і далей.
Пасля адступлення 1-й арміі на ўсход у раёне Полацка быў пакінуты Асобны корпус пад камандаваннем генерала графа П. Х. Вітгенштэйна. Яго асноўнай задачай стала прыкрыццё дарог ад Полацка на Себеж, Невель і далей на Санкт-Пецярбург. Супраць Вітгенштэйна дзейнічалі французскія войскі пад камандаваннем маршала Удзіна. Нягледзячы на ціск з боку Удзіна Вітгенштэйн цвёрда трымаў важныя дарогі ў Полацкім і Дрысенскім паветах. Найбольш значныя баі з французамі адбыліся ў раёне вёскі Клясціцы 18 (30) ліпеня. 5-6 (17-18) жніўня рускія зрабілі спробу адбіць Полацк, але на дапамогу Удзіна падышоў корпус Сен-Сіра. Пасля гэтага ў ходзе баявых дзеянняў наступіла зацішша да пачатку кастрычніка. У гэты перыяд корпус Вітгенштэйна вёў “малую” партызанскую вайну, знішчаючы фуражырскія каманды і разведвальныя атрады французаў.
Адступленне рускай арміі

П. П. Пален

Летам 1812 года  тэрыторыя нашага раёна апынулася на шляху галоўных сіл рускіх і французаў.
1-ая Заходняя армія Барклая-дэ-Толі з Полацка адступала на ўсход. 7 (19) ліпеня з Полацка выступіў авангард – 1-ы кавалерыйскі корпус, а на наступны дзень рушыла ўся армія: першая калона ішла з начлегам у Обалі, Сіроціне і Пагарэліцах (каля Язвіна, цяпер не існуе), другая калона з галоўным штабам рухалася па дарозе праз Астраўляны, Клімава і Старое Сяло. 11 (23) ліпеня армія была ў Віцебску. Трэцяя калона – тылавыя часці, воінскі абоз – пайшла праз Обаль, Казьяны, Гарадок на Веліж.
Дарэчы, як успамінаў начальнік галоўнага штаба 1-й арміі генерал А. П. Ярмолаў, спачатку было вырашана перайсці Дзвіну ў Будзілавай пераправе (у раёне вёскі Духравічы Каўлякоўскага сельсавета) і ісці праз Сянно на Оршу, дзе планавалі аб’яднацца з 2-й арміяй. Але ў апошні момант Барклай-дэ-Толі адмяніў пераправу і загадаў рухацца ў Віцебск. Сам барклай прычынай такога рашэння назваў адсутнасць запасаў прадуктаў і фуражу для арміі паміж Дзвіной і Дняпром.
Адступаючую 1-ю армію прыкрываў ар’ергард у складзе 6-га пяхотнага корпуса генерала Д. С. Дохтурава і 3-га кавалерыйскага корпуса генерал-маёра графа П. П. Палена. Дохтураў спыніўся ў Курылаўшчыне.

Я. А. Потёмкин

Бешанковіцкая “справа”
Яшчэ да выхаду з Полацка камандуючы даў загад вывезці з Бешанковіч запасы хлеба для арміі, і туды быў накіраваны атрад гусараў і казакоў пад камандаваннем маёра Сумскага гусарскага палка П. Б. Самарына. 10 (22) ліпеня ў Бешанковічах атрад Самарына сутыкнуўся з авангардам французскіх войскаў віцэ-караля Італьянскага Яўгена Багарнэ і быў вымушаны адысці на правы бераг, але ноччу атрад пераправіўся праз Дзвіну і выбіў французаў з мястэчка. На наступны дзень атрад Самарына вёў перастрэлку з французамі, пакуль казакі Чарнаморскай сотні вайсковага палкоўніка А. Ф. Бурсака 2-га перапраўлялі запасы на правы бераг. На падтрымку Самарыну камандзір 3-га пяхотнага корпуса П. П. Канаўніцын накіраваў 3-ці батальён 21-га егерскага палка маёра Сцяпанава і дзве гарматы конна-артылерыйскай №4 роты маёра Мерліна. Дохтураў адправіў 4-ты батальён Бутырскага пяхотнага палка палкоўніка Я. А. Пацёмкіна і дзве гарматы лёгкай артылерыі пад камандаваннем падпаручыка Шафарэўскага. Заданне было выканана. Раніцай і днём 11 (23) ліпеня падышлі галоўныя сілы караля Неапалітанскага Мюрата. Калі французы пачалі пераправу праз Дзвіну, рускія вымушаны былі адступіць.
Генерал Дохтураў адправіў да Бешанковіч кавалерыйскі ар’ергард Палена. Чарнаморскую сотню і гусараў Сумскага палка накіравалі да пераправы ў Будзілаве, на ўмацаванне атрада генерал-маёра графа В. В. Арлова-Дзянісава, які ахоўваў пераправу. 12 (24) ліпеня атрад Арлова-Дзянісава ўступіў у бой з французамі ў Будзілаве і не дапусціў іх пераправы на правы бераг.

Дворец Хрептовичей в Бешенковичах

Напалеон ў разведцы
12 (24) ліпеня корпус генерала Мапбрэна пачаў пераправу праз Дзвіну ў Бешанковічах. Пакуль будавалі пантонны мост, баварская кавалерыйская брыгада генерала Прэйсінга пераправілася праз раку ўплаў. Напалеон, які прыехаў у Бешанковічы, пажадаў асабіста адправіцца ў разведку з гэтай брыгадай. Яны праехалі восем вёрст па дарозе на Курылаўшчыну і пераканаліся, што рускія войскі ўжо адышлі. Напалеон вярнуўся ў Бешанковічы, дзе начаваў у палацы Храптовічаў.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



1 комментарий по теме “Наша история. Шумилинщина в войне 1812 года

  1. Надо видимо добавить, что в ходе боев было уничтожена правобережная Задвинская Слобода Бешенкович, поселение из 120- ти дворов и 500 жителях, кроме того разрушены Тешловичи и Полтево. Около века все эти населенные пункты существовали как Погосты, т.е кладбища с церковью и двумя домами священнослужителей, и только в начале 20-го века начали возрождаться, причем Задвинская Слобода как поселение Стрелка, от множества сходившихся дорог в одну, наподобие речной стрелки. Сохранился купольный крест Николаевской церкви, сожженной в 1812-м году, в этом году планируется установить на Стрелке памятный знак. Интенсивные бои проходили с корпусом Монбрена по старому Лепельскому тракту, в том числе в районе Куриловщины и Полтево. Этим же трактом в Старое Село из Бешенкович на освобождение Витебска двигался отряд Гарпе, разделившись в Старом Селе на два, и взяв Витебск с двух сторон

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *