«Лідар – новае пакаленне»
У канцы лютага пры падтрымцы райкама ГА БРСМ на базе СШ №1 прайшоў раённы конкурс “Лідар – новае пакаленне”. У конкурсе прымалі ўдзел вучні СШ №1, СШ №2, Башнёўскай, Мікіціхінскай, Мішне-віцкай школ і раённай гімназіі.
“Усе ўдзельнікі выступілі годна, дэманструючы разнастайныя праекты па абароне прыроды, правоў чалавека і ахове здароўя. Канкурсантам трэба было прайсці 4 этапы спаборніцтваў: візітная картка, дзе лідары расказвалі пра сябе, свае дасягненні (нехта рабіў гэта сам, іншым дапамагала група падтрымкі), абарона творчых праектаў “Маладзёжныя ініцыятывы”, відэаролік і конкурс на лепшую газету “Новы фармат”, – піша ў лісце ў рэдакцыю дзесяцікласніца Ганна Кавалёва з групы падтрымкі лідара СШ №1.
“У выніку ўпартай барацьбы перамагла Віка Бяляева (СШ №2), на другім месцы аказалася Яўгенія Філіпенка (СШ №1), на трэцім – Ірына Ігнатоўская (раённая гімназія),” – расказаў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын.
Журы конкурсу ўзначальвала галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая. Валянціна Георгіеўна заўважыла, што кожнай камандзе ўдалося праявіцца: у адных лідар быў мацнейшы, у іншых – група падтрымкі. Але ўлічваючы высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд на абласным этапе спаборніцтваў (хутка пройдзе ў Лёзна), юнакам і дзяўчатам, будуць абараняць гонар Шуміліншчыны, варта ўсе сілы кінуць на падрыхтоўку.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.