В Шумилино прошло награждение лауреатов звания «Женщина Шумилинщины»

Актуалии Новости

7 сакавіка ў Шуміліне адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне лаўрэатаў ганаровага звання «Жанчына Шуміліншчыны”. Старшыня  раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны павіншаваў усіх жанчын са святам і ўручыў лаўрэатам дыпломы і кветкі.

Званне “Жанчына Шуміліншчыны – 2013 года” прысвоена:

Чарвінскай Вользе Яўгенаўне, здымшчыцы-укладчыцы цэха №1 ААТ “Обальскі керамічны завод” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва” ;

Плакуновай Марыі Васільеўне, аператару першага перыяду комплекса буйной рагатай жывёлы ААТ “Лаўжанскае” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі” ;

Спірыдонавай Надзеі Міхайлаўне, настаўніцы аблугоўваючай працы дзяржаўнай установы адукацыі “СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г.п. Шуміліна” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме адукацыі і навукі”;

Сініцкай Валянціне Віктараўне, паштальёну 3-га класа паштовага аддзялення Мікалаева Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме сацыяльных паслуг, транспарту,  сувязі, бытавога абслугоўвання, сацыяльнай абароны”;

Дарзнек Людміле Анатольеўне, намесніку дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Шумілінскі раённы цэнтр культуры” – у намінацыі “Жанчына ў сферы культуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі”;

Валекавай Святлане Валянцінаўне, начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – у намінацыі “Жанчына ў сістэме дзяржаўнага кіравання”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *