Вышла в свет «Туристская карта Шумилинского района»

Новости

“Турысцкая карта Шумілінскага раёна”
Днямі выйшла з друку ў РУП “Белкартаграфія” “Турысцкая карта Шумілінскага раёна”. Выданне змяшчае падрабязную агульнагеаграфічную карту Шумілінскага раёна маштабу 1:100 000 (у 1 см – 1 км), карты-схемы г.п Шуміліна (маштаб 1:10 000) і г.п. Обаль (1:16 000). Змешчаны кароткія характарыстыкі раёна, Шуміліна і Обалі, багата фатаграфій.
На карце пазначаны помнікі прыроды, гісторыі і архітэктуры раёна, памятныя мясціны, вайсковыя могілкі. Спецыяльнымі значкамі паказаны аграэкасядзібы. Прапануюцца турысцкія маршруты: “Куткі запаведнай прыроды”, “Дарогамі вайны”, “Да Вялікага каменя”, “Обальскія катамараны”. Падрабязна прадстаўлены дарогі, паказаны адлегласці паміж населенымі пунктамі.
На падрабязных картах-схемах населеных пунктаў паказаны вуліцы, дамы з нумарамі, пазначаны органы ўлады, банкі, магазіны, кафэ, школы, дзіцячыя сады і іншыя грамадскія значныя аб’екты.
Выданне будзе цікавае жыхарам і гасцям раёна, аматарам рыбалкі і палявання, турыстам. Тыраж – 2500 экземпляраў. Набыць карту можна ў кнігарнях, якія гандлююць прадукцыяй РУП “Белкартаграфія”.
Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *