На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

БУДАЎНІЦТВА КААПЕРАТЫВУ І РАЗДЗЕЛЬНЫ ЗБОР СМЕЦЦЯ
Рабочую нараду ў райвыканкаме правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны.
На працягу дзвюх гадзін было абмеркавана звыш двух дзясяткаў пытанняў.
Самая пільная ўвага была ўдзелена вытворчасці малака ў раёне. Старшыня райвыканкама нагадаў, што па восені Шумілінскі раён лідзіраваў па кармах і іх якасці. Чаму ж зараз няма малака? Сітуацыю па кожнаму сельгаспрадпрыемству далажылі адказныя ад райвыканкама. Яны адзначылі недастатковую работу спецыялістаў па аднаўленні статку, няправільнае захоўванне кармоў на некаторых фермах, а таксама вялікую нагрузку на аператараў машыннага даення (у “Сіроцінскім”, напрыклад, адна даярка абслугоўвае 100 кароў, адначасова падключае 6 апаратаў).
Да іншых тэм. Начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама В. А. Емяльянаў далажыў, што заканчваецца фарміраванне будаўнічага кааператыву, ажыццяўляецца перавод службовага і пустуючага жылля ў разрад камерцыйнага.
Дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро паведаміў, што прадпрыемства закупіла 60 кантэйнераў для раздзельнага збору смецця, іх ужо ўстанавілі ў райцэнтры. Ён заклікае грамадзян падтрымліваць сучасныя падыходы да збору смецця, не лічыць за цяжар яго сарціроўку. А ў сувязі са скаргамі некаторых жыхароў Шуміліна на тое, што з кранаў цячэ не гарачая, а цёплая вада, кіраўнік камунальнай службы патлумачыў, што гэта звязана з рэжымам працеплівання, але па выхадных гарачая вада будзе.
На нарадзе былі разгледжаны іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *