В районной прокуратуре. В центре внимания — торговля

Закон Происшествия

Пракурорскі аналіз. У абарону правоў спажыўца
Пракуратурай Шумілінскага раёна праведзены аналіз фактаў парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў на аб’ектах гандлю раёна.
Устаноўлена, што ў цэлым, праз гандлёвую сетку, жыхары раёна забяспечваюцца неабходнымі харчовымі і нехарчовымі таварамі належнай якасці. Істотны ўклад у дадзеным накірунку безумоўна ўносіцца аб’ектамі гандлю спажывецкай кааперацыі, доля якіх у тавараабароце традыцыйна высокая.
Аднак не абыходзіцца без парушэнняў. Так, у ходзе аналізу былі ўстаноўлены факты парушэнняў правілаў гандлю, патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў на гандлёвых аб’ектах. Парушэнні дапускаюцца як з боку гандлёвых аб’ектаў спражыўкааперацыі, так і з боку гандлёвых аб’ектаў прыватнай формы ўласнасці.
Найбольш часта дапускаюцца парушэнні, звязаныя з ажыццяўленнем гандлю пратэрмінаванай харчовай прадукцыяй, з яе маркіроўкай, з тэмпературным рэжымам пры захаванні прадуктаў і таварным суседствам. Да прыкладу, ва ўніверсаме “Цэнтральны” былі заўважаны тавары, тэрмін прыгоднасці якіх скончыўся. Там жа праводзілася выкладка прадуктаў у ахаладжальную вітрыну без падносаў. У гандлёвым павільёне І. П. Далецкай (аграгарадок Башні) на адных і тых жа вагах узважвалася сырая і прыгатаваная прадукцыя, там жа гандлявалі катлетамі без этыкетак і гандлёвых ярлыкоў.
Радуе, што пра сістэму ў парушэнні правоў спажыўцоў на аб’ектах гандлю ў нашым раёне гаварыць не прыходзіцца. Па выніках аналізу пракуратурай вынесена адпаведнае прадстаўленне аб устраненні выяўленых парушэнняў заканадаўства, што ў сваю чаргу будзе спрыяць паляпшэнню гандлёвага абслугоўвання грамадзян. Спецыялісты РЦГЭ ўсіх вінаватых пакаралі штрафамі.
Д. ХРАЛОВІЧ, намеснік пракурора Шумілінскага раёна малодшы саветнік юстыцыі.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *