Криминал. Происшествия

Происшествия

Урэзаўся ў лаўку
Жыхар а.-г. Слабада звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што ўгналі ягоныя “Жыгулі”. Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў па гарачых слядах устанавілі:  раней судзі-мы жыхар Слабады ў стане алкагольнага ап’янення сеў на чужы ВАЗ-2105 і даехаў да суседніх дамоў. На гэтым паездка спынілася, бо вадзіцель урэзаўся ў лаўку. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Злодзеяў знайшлі
У снежні мінулага года ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці ў жыхара в. Альшанікі. У доме пацярпелага разбілі аконнае шкло, праніклі ў дом і ўкралі халадзільнік і відэамагнітафон. Нядаўна асобы злодзеяў былі ўстаноўлены: імі аказаліся жыхар Полькавіч і жыхар Крывога Сяла. Частка ўкрадзенага канфіскавана.
Кола
Перад дальняй паездкай жыхар Віцебска не праверыў на спраўнасць свой МАЗ. І на дарозе Р-20 у машыны адвалілася задняе левае кола. Яно трапіла на сустрэчную паласу руху, па якой якраз у гэты час на “Сітраене” ехаў другі жыхар Віцебска. “Сітраен” пашкоджаны, людзі не пацярпелі. На вадзіцеля МАЗа складзены адміністрацыйны пратакол.
“Таёта” тараніла “Опель”
Жыхар Гарадка на “Опелі” вёз у мінскі аэрапорт сваіх знаёмых. Але на перакрыжаванні ў Сіроціне на галоўнай дарозе яго тараніў вадзіцель “Таёты” (ехаў з Мішневіч у абласны цэнтр). У выніку ДТЗ людзі не пацярпелі, але абедзве машыны пашкоджаны. На вадзіцеля “Таёты” складзены адміністрацыйны пратакол. Пакуль супрацоўнікі ДАІ разбіраліся з аварыяй, знаёмыя гарадоцкага вадзіцеля выклікалі таксі, на якім пасажыры і даехалі да аэрапорта.
Задні ход
Жыхар в. Пабеда прыехаў на аўтамабілі “Опель-Астра” на зерняток УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Рухаючыся заднім ходам, вадзіцель наехаў на аўтамабіль “Форд-Эскорт”. Машыны пашкоджаны. На гаспадара “Опеля” складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да пяці базавых велічынь.
Таксіст не ўступіў дарогу
І зноў пра шумілінскае таксі. Адзін з яго вадзіцеляў стаў віноўнікам ДТЗ на перакрыжаванні вуліц Юбілейнай і Луначарскага. Таксіст на аўтамабілі “Форд-Мандэа” пры павароце налева не ўпэўніўся, што на галоўнай дарозе няма машын. У выніку “Форд” сутыкнуўся з МАЗам. Добра, што хуткасць у абодвух машын была невялікая – людзі не пацярпелі, пашкоджаны толькі машыны. На вадзіцеля таксі складзены адміністрацыйны пратакол.
Без правоў
Жыхар Обалі раз’язджаў па гарадскому пасёлку на ВАЗ-21093 без правоў кіравання і тэхнічнага агляду аўтамабіля. Раз’язджаў, пакуль не спынілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Складзена два адміністрацыйныя пратаколы. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
надрукавана ў №13 ад 18.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *