«Человеком года Витебщины» стал слесарь-сантехник Шумилинской ПМК-70 Пётр Ткачёв

Актуалии Новости Общество

П. П. Ткачёв

Слесар-сантэхнік Ткачоў
Другі год запар работнікі будаўнічага прадпрыемства – Шумілінскай ПМК-70 —
становяцца лаўрэатамі прэстыжнага ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. Сёлета ў спісе – Ткачоў Пётр Паўлавіч, слесар-сантэхнік 5 разраду.
Сустрэцца з ім для гутаркі і “фотасесіі” было складана – працуе слесар-сантэхнік, можна сказаць, ад цямна да цямна, практычна без выхадных. “Зараз у нас вельмі складаны і вялікі аб’ект, – быццам бы апраўдваўся Пётр Паўлавіч за сваю празмерную занятасць. – Будуем на ферме Свярдлы малочны блок. Я і мая брыгада ў адказе за ацяпленне і водаправод”.
П. П. Ткачоў мае за плячыма звыш сарака год працоўнага стажу. Палову свайго жыцця ён аддаў ПМК-70, пераехаўшы з Полацкага раёна ў пачатку 80-х да родзічаў жонкі.
Не баіцца кіраўніцтва прадпрыемства давяраць “стратэгічныя” аб’екты брыгадзе сантэхніка Ткачова. А чаго баяцца? Калі за справу бярэцца Пётр Паўлавіч, ва ўсім адказны і прынцыповы, патрабавальны да сябе і калег, усё будзе зроблена прафесійна.
І ў тым, што роднае прадпрыемства за мінулы год мае высокія вытворчыя паказчыкі, ёсць і яго, слесара-сантэхніка Пятра Ткачова, заслуга.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №12 ад 14.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *