Про домашнее вино и не только…

Вопрос-Ответ Закон

Пра дамашняе віно і не толькі
“Летась было багата чорных парэчак і вінаграду. Вырашыла зрабіць дамашняе віно. І зрабіла. Сяджу, смакую і думаю: а ці законна я зрабіла? Можа, за гэта віно мяне могуць прыцягнуць да адказнасці?” – пытаецца адна з нашых пастаянных чытачак.
Пытанне мы адрасавалі  начальніку аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В. Воранаву.
“Дамашняе віно для асабістага спажывання можна рабіць, – кажа Вячаслаў Мікалаевіч. – Але толькі ў тым выпадку, калі да гэтага віна не дадаецца спірт ці гарэлка, бо гэта ўжо атрымліваецца спіртаўтрымліваючая вадкасць. А за яе выраб і захоўванне пагражае адміністрацыйная адказнасць  і штраф да 5 базавых велічынь”.
Калі чалавек зрабіў дамашняе віно і прадае яго, то такі гандаль з’яўляецца таксама незаконным – за яго пагражае адміністрацыйная адказнасць. У такім разе канфіскуюць незаконны тавар і прыйдзецца заплаціць штраф ад 5 да 20 базавых велічынь. Між іншым, некаторыя лічаць, што выраб самагону для ўласных патрэб – гэта не парушэнне. “Такая думка памылковая, – кажа Вячаслаў Воранаў. – Выраб моцных алкагольных напіткаў, у якіх аб’ём этылавага спірту 28% і больш (сюды ж адносіцца і самагон) – парушэнне закона. За гэта пагражае штраф да 5 базавых велічынь”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *