Шумилинские педагоги и школьники стали победителями областных конкурсов

Новости Образование

Перамаглі ў конкурсах
Закончыўся абласны этап завочнага конкурсу сцэнарных распрацовак “З памяццю ў сэрцы”. У намінацыі “Лепшая сцэнарная распрацоўка Дзён Памяці” за сцэнарый “Дзень Памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка”  другое месца заняла Л. Б. Сіліна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 г. п. Шуміліна.
У намінацыі “Лепшая сцэнарная распрацоўка тэматычных ранішнікаў” за літаратурна-музычную кампазіцыю “Памяці Акуцыёнка” трэцяе месца прысуджана педагогу-арганізатару СШ № 1 С. У. Емяльянавай.
*   *   *
Падведзены вынікі абласнога этапа 17-й рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. У нашым раёне тры пераможцы, паведаміла нам галоўны спецыяліст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва. Дыпломы першай ступені атрымалі вучаніца Лаўжанскай школы Елізавета Гоманава  (аб’яднанне па інтарэсах “Папяровыя фантазіі”, кіраўнік Ю. С. Маісеенка), вучань СШ № 1 Андрэй Зайцаў (аб’яднанне па інтарэсах “Свет творчасці” РЦДіМ, кіраўнік Ю. М. Танасіенка). У конкурсе творчых работ  “Чэмпіянат свету па хакею- 2014 вачыма мастака” пераможцам прызнаны вучань СШ № 1 Сцяпан Лінаў  (аб’яднанне па інтарэсах “WOOD-майстар” РЦДіМ, кіраўнік А. Я. Пціцкі).
Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *