“Ёлка-2014”
Вось ужо некалькі год запар Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей напярэдадні Новага года праводзіць конкурс, прысвечаны сімвалу надыходзячага года. На гэты раз галоўнай гераіняй стала ёлка, без якой цяжка ўявіць сабе навагодняе свята. Як аказваецца, сустрэць Новы год можна не толькі з жывой елкай, ссечанай у лесе, і нават не са штучнай, купленай у магазіне, а з елачкай, вырабленай з любоўю сваімі рукамі. Пацвярдэжэннем таму стала выстава-конкурс “Ёлка-2014”, удзельнікамі якой сталі 36 чалавек.
Разнастайнасць навагодніх прыгажунь уразіла. Кожная – унікальная і арыгінальная, з пластыку і паперы, дроту і мішуры, цукерак і крупаў, газет і бісеру, атласных стужак, вышытыя і плеценыя, у тэхніцы квілінг і кірыгамі, аб’ёмнай аплікацыі…
Падводзіць вынікі, прызнацца, было не так і складана. Бо работнікам музея заставалася толькі падлічыць вынікі “народнага галасавання”: журы конкурсу складалі наведвальнікі выставы, аддаўшыя свае галасы за ўпадабаную работу.
У выніку пераможцамі сярод дзяцей сталі: 1 месца – Гуйдо Кіра (я/с № 2), 2 месца – Насцюшкін Павел (4 “А” кл. СШ№1), 3 месца – Цвяткова Мальвіна (6 кл СШ №2). Лаўрэатамі сталі: вучні СШ №1 Адаменка Аніта (2 “В” кл.), Сцержанкова Аляксандра (1 “В” кл.), Кляцкова Арына (1 “В” кл.), Антаноўскі Данііл (2 “А” кл.), Хадуноў Раман (2 “Г” кл.), Барысевіч Анастасія (1 “В” кл.); прадстаўнікі раённай гімназіі Архіпавы Георгій (10 кл.) і Максім (7 кл.), Шароўскі Дзяніс (творчае аб’яднанне “Ручная работа”, кір. У. Каласкоў), а таксама выхаванцы д/с: Кірушкіна Вікторыя (я/с №2), Ганебны Ягор (я/с №3).
Сярод дарослых удзельнікаў “народнае журы” 1 месца прысудзіла Уладзіміру Каласкову, жыхару райцэнтра, кіраўніку творчага аб’яднання “Ручная работа” Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната. Лаўрэатамі сталі: жыхаркі райцэнтра Таццяна Зміеўская, Таццяна Церах (гурток вышыўкі Цэнтра дзяцей і моладзі, кір. І. Сінкевіч).
Работнікі музея шчыра ўдзячны ўсім удзельнікам выставы-конкурсу за актыўны ўдзел, за тое, што зрабілі выставу яркай, цікавай і запамінальнай. Выказваем падзяку бацькам і педагогам за тое, што арганізавалі дзяцей і натхнілі іх на творчасць. Асаблівы дзякуй класным кіраўнікам пачатковых класаў СШ №1 М. Высоцкай, А. Зданевіч, Н. Догель, Н. Ніканавай, Л. Шаравай, В. Шабанавай, чые вучні прынялі самы актыўны ўдзел у конкурсе.
С. ІВАНОВА, старшы навуковы супрацоўнік.