Спрашивали – отвечаем. Вода – на контроле

Вопрос-Ответ Общество

“Якая вада цячэ з нашых кранаў?”
З увядзеннем у Обалі ў мінулым годзе новай артэзіянскай свідравіны пытанні з вадой у мястэчку былі знятыя. Тэлефанаванне В. А. Аксёнавай у рэдакцыю было выклікана жаданнем даведацца пра якасныя характарыстыкі новай вады. “Раней у нашай вадзе было дужа шмат жалеза. Мы ведалі, як яе ачышчаць, для таго, каб спажываць. Цікава, якая зараз вада цячэ з нашых кранаў, ці патрабуе яна нейкай дадатковай ачысткі? Калі – так, то якой?”
Мы звязаліся з памочнікам урача-эпідэміёлага РЦГЭ Аксанай Лашковай і пераадрасавалі ёй пытанне нашай чытачкі. Спецыяліст расказала, што па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках вада ў Обалі адпавядае нормам. Начальнік Обальскага ўчастка ЖКГ штомесяц возіць на праверку 10-15 проб вады. Такім чынам, сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем. “Канешне, нязначнае перавышэнне па жалезе ў вадзе ўсё ж ёсць, – канстатуе Аксана Аляксандраўна, – і гэта праблема ўсяго раёна, а не толькі Обалі.” Ваду пры жаданні можна ачышчаць з дапамогай любых сучасных фільтраў, але можна спажываць і так. Спецыяліст запэўніла, што тое жалеза, якое ў вадзе, – прыроднае і  на здароўе не ўплывае. Хіба толькі наша скура ці валасы “не любяць” жорсткую ваду.
Надрукавана ў №9 ад 04.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *