Сдаёшь комнату – плати налог

Закон Общество

Здаеш пакой — плаці падатак
У сувязі з прыняццем рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30.12.2013 г. №315 “Аб устанаўленні памеру ставак падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах” з 24 студзеня 2014 года зменены стаўкі падаходнага падатку ў адносінах даходаў, што атрымліваюць фізічныя асобы ад здачы ў арэнду, наём  жылых і (ці) нежылых памяшканняў.
Так, пры здачы ў наём аднаго пакоя жылога памяшкання ў Шуміліне ці Обалі з 24 студзеня трэба будзе плаціць 70 тысяч рублёў у месяц (раней – 50 тыс.), у іншых населеных пунктах Шумілінскага раёна – 50 тысяч рублёў у месяц (раней – 40 тысяч). Пры здачы ў наём у Шуміліне ці Обалі металічнага ці драўлянага гаража трэба будзе плаціць 15 тысяч рублёў у месяц, а жалезабетоннага ці цаглянага – 30 тысяч рублёў.
Плаціць падаходны падатак можна адным са спосабаў:
–    за ўвесь падатковы перыяд (каляндарны год) – не пазней рабочага дня, наступнага за вызначаным у дагаворы тэрмінам прадастаўлення памяшкання, а за кожны наступны год – не пазней 1-га чысла года, за які ажыццяўляецца плата падаходнага падатку;
–    памесячна – не пазней рабочага дня, наступнага за вызначаным у дагаворы тэрмінам прадастаўлення памяшкання, а потым – штомесяц не пазней 1-га чысла месяца, за які робіцца плата падаходнага падатку. Напрыклад, за люты неабходна заплаціць не пазней 1 лютага.
За нявыплату ці няпоўную выплату фізічнай асобай падаходнага падатку ў фіксаванай суме прадугледжана адказнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
А. ІЛЬІНЕЦ, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю
за фізічнымі асобамі.
Надрукавана ў №9 ад 04.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *