Віншуем з нараджэннем!
У лістападзе нарадзіліся:
Асташонак Алена (Шуміліна);
Белюсеў Ягор (Шуміліна);
Джангаліева Гульшат (Шуміліна);
Маркіянаў Аляксандр (Амбросавічы);
Муслімаў Дамір (Мішкавічы);
Рудовіч Уладзіслаў (Шуміліна);
Харкевіч Наталля (Шуміліна);
Шаблін Арцём (Добрына);
Шавурава Соф’я (Крывое Сяло).
У снежні нарадзіліся:
Бібкін Іван (Обаль);
Зянько Данііл (Дабея);
Карнілава Анастасія (Добрына);
Лазалькоў Цімафей (Шуміліна);
Латковіч Усевалад (Шуміліна);
Мартынаў Мацвей (Шуміліна);
Махлаеў Сяргей (Сіроціна);
Мацюшкова Елізавета (Шуміліна);
Міронаў Мацвей (Дабея);
Спірыдава Уладзіслава (Мікіціха);
Ушал Віталь (Шуміліна);
Фёдараў Яўген (Сіроціна);
Шароўская Кацярына (Шуміліна).
У лістападзе–снежні 2013 года ў раёне нарадзілася 22 дзіцяці. 11 немаўлят з’явіліся на свет у Шуміліне, па тры – на тэрыторыі Дабейскага і Лаўжанскага сельсаветаў, два – у Сіроцінскім сельсавеце, па аднаму – у Обальскім, Каўлякоўскім і Мікалаёўскім сельсаветах. У Мішневіцкім і Светласельскім сельсаветах у лістападзе-снежні нованароджаныя не былі зарэгістраваны.
Вяселлі ў лістападзе-снежні
У апошнія два месяцы мінулага года на Шуміліншчыне ўступілі ў шлюб 29 пар, у тым ліку ў лістападзе – 20, у снежні – толькі 9.
З 20 лістападаўскіх шлюбаў 13 рэгістраваліся ў ЗАГСе (прычым, 7 – урачыста), 3 – у Лаўжанскім сельвыканкаме, 2 – у Светласельскім, па аднаму – у Обальскім і Мікалаёўскім сельвыканкамах.
У снежні “вясельная карціна” была больш сціплая. Адправіліся ўзаконіць свае адносіны ў ЗАГС пяць пар, прычым ніхто не выказаў жаданне зрабіць гэта ва ўрачыстай абстаноўцы. Два шлюбы былі зарэгістраваны ў Светласельскім сельвыканкаме, па аднаму – у Лаўжанскім і Сіроцінскім сельвыканкамах.
Разводы
У лістападзе-снежні суд Шумілінскага раёна разгледзеў восем спраў аб скасаванні шлюбу. У сямі разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны. Яшчэ 12 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Чатыры сямейныя пары былі разведзены ў ЗАГСе.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
У лістападзе-снежні судовым рашэннем пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да сваёй непаўналетняй дачкі сям’я Красінскіх з Пабеды.
Страты
У лістападзе-снежні мінулага года пайшлі з жыцця 56 жыхароў раёна, у тым ліку шэсць з іх – працаздольнага ўзросту. Ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі 30 чалавек, прычым трое з іх працаздольнага ўзросту. Ад злаякасных новаўтварэнняў пайшлі з жыцця 7 чалавек, ад старасці – 12 чалавек, ад захворванняў сістэмы дыхання – два чалавекі.
У лістападзе ў раёне пажараў не было. А вось у снежні зарэгістравана тры пажары: згарэў жылы дом у Ляжнях, агнём пашкоджана гаспадарчая пабудова ў Обалі і веранда жылога дома ў Мікалаёве. Урон ад пажараў склаў 11 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі шэсць пабудоў на агульную суму 32 мільёны рублёў.
У лістападзе-снежні на тэрыторыі раёна дарожна-транспартных здарэнняў не зарэгістравана.
Надрукавана ў №8 ад 31.01.2014 г.