Новости Шумилинского района

Актуалии Новости

Дэпутат трымае слова
Падчас сустрэчы з калектывам СШ №1 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько паабяцаў сваё спрыянне ў набыцці спартыўнага інвентару. Гэта было ў лютым мінулага года. Але дэпутат не забыў сваё абяцанне і стрымаў слова. Дзякуючы яму, школа атрымала 65 мільёнаў рублёў. Як паведаміў рэдакцыі раённай газеты начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонаў, за гэтыя грошы школа купіла 50 камплектаў лыж, 20 пар канькоў, 20 клюшак, 54 гімнастычныя абручы, сетку для гандбола, па 15 мячоў для валейбола, баскетбола і футбола, а таксама скакалкі, ракеткі і шарыкі для настольнага тэніса.
Аліна ПЯТРОВА.
“Эксперыменту-12” прысвоена званне “народны”
Для шумілінскага рок-гурта “Эксперымент-12” апошні дзень мінулага года стаў адметным. Менавіта 31 снежня 2013 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь была падпісана пастанова аб прысваенні звання “народны” рок-гурту “Эксперымент-12” Шумілінскага раённага цэнтра культуры. Гэта безумоўная заслуга музыкантаў і прызнанне іх прафесійнага майстэрства.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
На ўсякі выпадак – цеплавыя пушкі
Палова восьмай раніцы. На жывёлагадоўчым комплексе ААТ “АграБаравінка” кіпіць работа: кормараздатчык падвозіць сянаж, даяркі заканчваюць ранішнюю дойку, механізатары адвозяць гной на суседняе поле – пад кукурузу.
“Як бачыце, збояў у рабоце няма, нягледзячы на дваццаціградусны мароз”, – кажа намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ “АграБаравінка” І. В. Якімовіч. На комплексе рыхтаваліся да халадоў: вокны закрылі плёнкай, вароты і вентыляцыйныя люкі ўцяплілі саломай.
“Мы прадугледзілі і дадатковыя меры на выпадак надзвычайнай сітуацыі, устанавілі чатыры цеплавыя пушкі, – кажа Ігар Васільевіч. – Пакуль яшчэ не было нагоды імі карыстацца”.
Але надоі малака на комплексе не радуюць. Сёння тут дояць па 8-9 кілаграмаў на карову. Гэта напалову менш, чым у мінулым годзе. На думку  першага намесніка начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцова, адна з галоўных прычын такога падзення – адсутнасць камбікорму ў рацыёне кароў. Праўда, “АграБаравінка” закупіла на маслаэкстракцыйным заводзе ў Віцебску шрот, прывезлі і патаку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №7 ад 28.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *